Ягор Аляксандравіч Хвалько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ягор Хвалько
Поўнае імя Ягор Аляксандравіч Хвалько
Нарадзіўся 18 лютага 1997(1997-02-18)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 72 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Азербайджан Кяпаз
Нумар 78
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 38 (0)
2016   Беларусь Ліда 11 (0)
2019   Беларусь Дняпро (Магілёў) 14 (0)
2021—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 40 (6)
2022— Азербайджан Кяпаз (Гянджа) 27 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018

Ягор Хвалько (нар. 18 лютага 1997, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца азербайджанскага клуба «Кяпаз» з Гянджы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, пазней трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль. У першай палове 2016 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[4], дзе замацаваўся ў аснове і быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Нёман», да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай гродзенцаў. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, пазней стаў трапляць у асноўную каманду. 7 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (3:0). Пазней замацаваўся ў цэнтры абароны гродзенцаў.

У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца сезона 2018[5]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак са жніўня стаў гуляць пераважна за дубль.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на тры гады і адначасова быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[6]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У першай палове сезона 2019 нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, са жніўня стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў трэніравацца з «Нёманам»[7] і пачаў яго складзе сезон 2020. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, з мая 2020 года не з’яўляўся на полі.

У лютым 2021 года пачаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды[8]. Замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы, па выніках сезона 2022 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Арсенал»[9] і неўзабаве далучыўся да азербайджанскага «Кяпаза»[10]. У чэрвені 2023 года падоўжыў кантракт з «Кяпазам» яшчэ на год[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У лістападзе 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі, але тады з-за траўмы так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 31 мая 2017 года, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Нёман Беларусь 21 1
2016 (1) дубль Нёман Беларусь 15 0
2016 (2) Д2 Ліда Беларусь 11 0
2017 Д1 Нёман Беларусь 18 0
2018 Д1 Нёман Беларусь 19 0
2019 Д1 Дняпро Беларусь 14 0
2020 Д1 Нёман Беларусь 1 0
2021 Д2 Арсенал Беларусь 27 5
2022 (1) Д1 Арсенал Беларусь 13 1
2022/23 Д1 Кяпаз Азербайджан 27 2

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]