Якаў Іванавіч Галухін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Іванавіч Галухін
Дата нараджэння 14 жніўня 1930(1930-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 2001(2001-12-23) (71 год)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі

Якаў Іванавіч Галухін (14 жніўня 1930, в. Сахараўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці — 23 снежня 2001, в. Сахараўка Горацкага раёна) — Герой Сацыялістычнай Працы (1981), Заслужаны механізатар БССР (1978), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання, дэлегат 15 з’езда прафсаюзаў СССР (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1951—1954 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1955 годзе скончыў Клімавіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча і атрымаў спецыяльнасць трактарыст-машыніст. З 1955 года працаваў у калгасе «Праўда» Горацкага раёна спачатку трактарыстам, камбайнерам, потым звеньявым па вырошчванні бульбы. Першы ў Горацкім раёне камбайнер-тысячнік (за сезон намалаціў 1 тысячу тон збожжа). Удзельнік ВДНГ СССР (1968, 1977).

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1981 годзе. Па выніках Усесаюзнага спаборніцтва 1977 года быў узнагароджаны аўтамабілем «Масквіч-412». Заслужаны механізатар БССР (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання (1984—1989), дэлегат XV з’езда прафсаюзаў СССР (1982).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль Серп і Молат
  • Два ордэны Леніна (1975, 1982)
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)
  • Медаль «За працоўную адзнаку» (1966)
  • Медалі ВДНГ СССР(1968, 1977)

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У яго гонар на алеі Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы ў г. Горкі Магілёўскай вобласці ўсталяваны памятны знак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галухін, Якаў Іванавіч // Памяць: гіст.-дак. хроніка Горацкага р-на. — Мн .: 1996. — С.541.
  • Галухин, Якаў Іванавіч // Гонар і слава Магілёўшчыны: Героі Сацыялістычнай Працы Саюза. — Магілёў: 2005.- С. 46.
  • Ліўшыц, В. М. Гонар і слава Горацкай зямлі. У 3-х кнігах. Кніга 3. Героі Сацыялістычнай Працы, заслужаныя работнікі народнай гаспадаркі, культуры, мастакі і пісьменнікі художники. — Горкі: 2015.- С. 10.
  • Вяземскі, М. Бацькоўская запаведзь / М. Вяземскі // Ленінскі шлях (Горкі). — 1971. — 20 ліпеня.
  • Івашкевіч, П. Рэкорд на збожжавай ніве / П. Івашкевіч // Ленінскі шлях (Горкі). — 1978. — 10 кастрычніка.
  • Силин, В. Галухин Яков Иванович / Владимир Силин // Не померкнет их подвиг : об уроженцах деревни Сахаровка Горецкого района Могилевской области / Владимир Силин. — Минск : Ковчег, 2015. — С. 136—145.
  • Федоров, А. На отцовской земле / А. Федоров // Герои одиннадцатой пятилетки : 1981—1985 — Мінск, 1983. — Кн. 1. — С. 92—101.