Якаў Карлавіч Грот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Карлавіч Грот
Дата нараджэння 15 (27) снежня 1812 ці 27 снежня 1812(1812-12-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая (5 чэрвеня) 1893 (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Q110064680?
Жонка Q110075988?[3]
Дзеці Constantin Grot[d] і Nikolaï Grot[d]
Род дзейнасці мовазнавец
Навуковая сфера філалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны 1-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаў Карлавіч Грот (15 снежня 1812 — 24 мая 1893) — рускі мовазнавец, гісторык літаратуры, перакладчык.

З абруселых немцаў. Скончыў Царскасельскі ліцэй. Служыў прафесарам рускай мовы і славеснасці ў Гельсінгфорскім універсітэце. З 1862 цалкам прысвяціў сябе працы ў Аддзяленні рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук. Падрыхтаваны Гротам першы акадэмічны збор сачыненняў Г. Р. Дзяржавіна быў дужа крытычна сустрэты рэвалюцыйна-дэмакратычнымі крытыкамі, у аснове чаго ляжала катэгарычнае непрыманне імі кансерватыўна-дзяржаўнай пазіцыі Грота.

Асаблівае значэнне маюць працы па этымалогіі, лексікаграфіі і граматыцы рускай мовы; у т. л. нарматыўныя кіраўніцтвы «Спрэчныя пытанні рускага правапісу ад Пятра Вялікага дагэтуль» (1873) і «Рускі правапіс» (1875, вытрымаў 22 выданні), якія дзейнічалі да арфаграфічнай рэформы 1917—1918 гадоў. З 1891 узначальваў выданне акадэмічнага «Слоўніка рускай мовы».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5