Ян Казімір Жаба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Казімір Жаба
Герб «Касцеша»
Герб «Касцеша»
Ваявода менскі
1721 — 1754
Папярэднік Крыштаф Станіслаў Завіша
Пераемнік Ян Аўгуст Гільзен

Нараджэнне 1683(1683)
Смерць 26 мая 1754(1754-05-26)
Род Жабы[d]
Бацька Геранім Жаба
Маці Кацярына з Пратасовічаў[d]
Жонка Барбара Людвіка Дзедушыцкая
Дзеці Геранім, Станіслаў, Ігнацы, Дыянісій, Францішак, Барбара, Людвік

Ян Казімір Жаба (168326 мая 1754) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода менскі (з 1721).

Сын Гераніма і Кацярыны Праташэвіч, брат полацкага кашталяна Валерыяна Антонія.

Палкоўнік гусарскі, рэгіментар войска (намеснік гетмана) Вялікага Княства Літоўскага, пасол на соймы, дэпутат трыбуналаў.

У 1721 набыў маёнтак Ушачы. Пакінуў сыноў Гераніма, Станіслава, Ігнацыя, Дыянісія і Францішка, дачок Барбару і Людвіку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]