Ян Міхал Салагуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Міхал Салагуб
Ян Міхал Салагуб
Ян Міхал Салагуб
Герб «Праўдзіц»
Герб «Праўдзіц»
Сцяг Вялікі падскарбі літоўскі
1731 — 1746
Папярэднік Станіслаў Панятоўскі
Пераемнік Ян Ежы Флемінг
23-і Ваявода берасцейскі
1746 — 1748
Папярэднік Адам Тадэвуш Хадкевіч
Пераемнік Караль Юзаф Сапега

Нараджэнне 1675
Смерць 8 мая 1748(1748-05-08)[1]
Месца пахавання
Род Салагубы
Бацька Геранім Салагуб[d]
Маці Кацярына з Гротгусаў[d]
Жонка Алена з Шамоўскіх[d], Канстанцыя з Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў[d] і Тэрэза з Агінскіх[d][2]
Дзеці ад першага шлюбу:
Юзаф Антоні, Антоні Юзаф, Кацярына, Ганна
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Міхал Салагуб (? — 8 мая 1748) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі ў 1724—1731, вялікі падскарбі літоўскі ў 1731—1746, ваявода берасцейскі ў 1746—1748, маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1730 i ў 1747.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага рода Салагубаў герба «Праўдзіц», сын Гераніма, чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротусаў.

У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынінскага. Пазней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбунала ў 1729 і 1747[3].

У 1732 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.

Памёр 8 мая 1748 года ў Саве Аршанскага павета. Пахаваны 5 мая 1749 года ў Мінску ў касцёле езуітаў[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Алена Шамоўская

У 1706 ажаніўся з Аленай Шамоўскай (да 1685—1727), дачкой Яна Шамоўскага, кашталяна гастынінскага. Меў з ёй дачок Кацярыну і Ганну, а таксама сыноў Юзафа Антонія, ваяводу віцебскага і Антонія Юзафа, генерала літоўскай артылерыі.

Пасля смерці першай жонкі 28 лютага 1728 года ажаніўся з Канстанцыяй Крышпін-Кіршэнштэйн (памерла ў 1751), дачкой віцебскага ваяводы Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна. У ліпені 1739 года трэцяй яго жонкай стала Тэрэза Агінская (1720—1773), дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага. Ад гэтых двух шлюбаў дзяцей не меў[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Przemysław P. Romaniuk, Jan Michał Sołłohub w: Polski Słownik Biograficzny, t. XL, str. 309—315
  • Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008.