Ян Радзівіл (1516—1551)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Радзівіл
крайчы вялікі літоўскі
1544 — 27 верасня 1551
Папярэднік Рыгор Рыгоравіч Осцік
Пераемнік Мікалай Пятровіч Кішка

Нараджэнне 1516[1][2][…]
Смерць 27 верасня 1551(1551-09-27)[3]
Род Радзівілы
Бацька Ян Радзівіл[4]
Маці Ганна з Кішкаў[d]
Жонка Альжбета з Фрэдраў[d][4] і Альжбета з Гербуртаў[d][4]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Радзівіл (151627 верасня 1551), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын кашталяна трокскага Яна Радзівіла.

Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1542 падарожнічаў па Італіі. У 1544 як староста тыкоцінскі і крайчы ВКЛ увайшоў у склад Рады ВКЛ. Набліжаны да вял. князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста, выконваў яго дыпламатычныя даручэнні. Дзякуючы намаганням брата Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 1547 атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы».

Вызнаваў лютэранства.

Меў разам з братам непадзеленыя маёнткі ў Літве, а таксама Нягаевічы, Котлава, Задзвею, Нясвіж, Лахву ў Навагрудскім павеце, Дуброву, Узду, Шах у Мінскім пав. і інш.

У шлюбе з Эльжбетай Гербурт дзяцей не меў, пасля яго смерці маёнткі перайшлі да брата.

Зноскі