Ян Цыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Цыж
в.-луж.: Jan Cyž
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 студзеня 1898(1898-01-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1985(1985-09-21)[2][3] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
  • Лужыцкая семінарыя[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, выдавец
Мова твораў верхнялужыцкая

Ян Цыж (н.-луж.: Jan Cyž, ням.: Johann Ziesche, 13 студзеня 1898, Журыцы, Германія21 верасня 1985, Баўтцэн, Германія) — верхнялужыцкі пісьменнік, выдавец, юрыст і грамадскі дзеяч. Быў старшынёй Лужыцкай Народнай Рады і старастам Баўтцэнскага адміністрацыйнага раёна. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Якуба Чышынскага[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 студзеня 1898 года ў лужыцкай вёсцы Журыцы. Сярэднюю адукацыю атрымаў у нямецкай гімназіі ў праскім гістарычным раёне Мала-Страна. Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Карлавым універсітэце. У 1921 годзе арганізаваў 47-ы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкай моладзі пад назвай «Схадзаванка». Абараніў доктарскую навуковую ступень па юрыспрудэнцыі. З 1926 па 1932 год працаваў у Котбусе ў філіяле Лужыцкага народнага банка. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў за сваю дзейнасць у лужыцкім нацыянальным руху знаходзіўся нядоўгі час у турэмным зняволенні. З 1934 года выдаваў лужыкую газету «Serbske Nowiny», дапамагаючы матэрыяльна падтрымліваць выданне да 1937 года.

Падчас Другой сусветнай вайны за сваю папярэднюю дзейнасць некалькі разоў падвяргаўся турэмнаму зняволенню. У лютым 1945 года падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна збег з турмы. У маі 1945 года быў прызначаны савецкай ваеннай камендатурай старастам Баўтцэнскага раёна. У гэты ж час займаўся дзейнасцю па заснаванню незалежнай лужыцкай дзяржавы, удзельнічаючы у працы Лужыцкай Народнай Рады, у якой займаў пасаду старшыні.

Двойчы ўдастойваўся прэміі імя Якуба Чышынскага (у 1964 і 1999 гадах).

З 1955 года выдаваў і рэдагаваў лужыцкую газету «Nowa doba».

Памёр 21 верасня 1985 года ў Баутцене і быў пахаваны ў сямейным склепе Яна Арнашта Смолера.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў на верхнялужыцкай мове.

  • «Za wšědnym chlěbom. Žiwjenski wobraz serbskeho holana». Berlin: Volk und Wissen, 1957;
  • «Mój sokoł. Wuběrk basnjow a prozy». Budyšin: LND, 1962
  • «Jan Arnošt Smoler. Wobrys свайго žiwjenja a skutkowanja». Budyšin: LND, 1966
  • «Wojowanje wo wuswobodźenje Łužicy. Za čas wulkeje bitwy wo Berlin 1945». Budyšin: LND, 1975
  • «Ćernje na puću do swobody. Dopomnjenki wot nowembra 1944 co kónca meje 1945». Budyšin: LND, 1979
  • «Hdyž so młody na puć podaš. Dopomnjenki z časa dźěćatstwa a młodosće hač do apryla 1926». Budyšin: LND, 1983
  • «W tlamje ječibjela. Dopomnjenki na lěta 1926 do 1944». Budyšin: LND, 1984

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. магіла Праверана 20 кастрычніка 2018.
  3. Sächsische Biografie — 1999. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Myto Ćišinskeho

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]