Янка Геніюш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Геніюш
Род дзейнасці урач
Дата нараджэння 24 лютага 1902(1902-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1979(1979-02-19) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ларыса Геніюш
Дзеці Юрка Геніюш
Альма-матар

Янка Геніюш, поўнае імя Іван Пятровіч Геніюш (24 лютага 1902, мястэчка Крынкі Гродзенскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Сакольскі павет Падляскага ваяводства, Польшча) — 19 лютага 1979, Зэльва Гродзенскай вобласці) — беларускі грамадскі дзеяч, муж паэтэсы Ларысы Геніюш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля школы паступіў у Карлаў універсітэт у Празе, атрымаў медыцынскую адукацыю доктара-венеролага.

У 1935 годзе ажаніўся з Ларысай Міклашэвіч, тым самым годам у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш.

Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і з кіраўніцтвам БНР. Актыўны сябра пражскага Беларускага камітэта самапомачы.

Падчас нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да Адольфа Гітлера. Аднак Іван Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую тэлеграму. Пасля яна трапіла ў Маскву, праз гэта Янка Генюіша аказаўся перад судом.

У 1943 годзе Янка Геніюш прыязджае ў Беларусь у Слонім, працуе кіраўніком раённага аддзела аховы здароўя. Пасля канфлікту са слонімскім гебіткамісарам Эрэнам (Геніюш запытаўся ў таго, хто на гэтай зямлі гаспадар), давялося пераехаць у Баранавічы, ад горшых наступстваў уратавала «слава» падпісанта тэлеграмы да Гітлера.

У 1948 годзе Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай арыштаваны і вывезены ў СССР. Абодва незаконна пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і асуджаны Вярхоўным Судом БССР на 25 гадоў зняволення. Частку тэрміну Янка адбыў на Варкуце. Пасля смерці Сталіна ў 1953 годзе, пераведзены ў Мардовію.

Сям’я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў 1956 годзе, аднак ім не дазволілі вярнуцца ў Чэхаславакію. Геніюшы пасяліліся ў Зэльве ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.

Там Геніюш уладкаваўся працаваць у мясцовы шпіталь і паліклініку. У яго кабінеце быў партрэт Францыска Скарыны. Добра разбіраўся ў неўралогіі, сексалогіі, венерычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапеўтам.

У госці да Геніюшаў часта прыязджалі госці, былыя палітзняволеныя і літаратары: Мікола Канаш, Пятро Рашэтнік, Уладзімір Караткевіч, Алег Лойка, Данута Бічэль, Юрка Голуб, Алесь Траяноўскі і іншыя.

На пахаванне Янкі Геніюша прыехала шмат народу. Андрэй Вайтовіч са Слоніма зрабіў па ім помнік. Пасля смерці Ларысы Геніюш на магіле паставілі новы, агульны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]