Яхта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яхта

Яхта (нідэрл.: jacht, ад jagen - гнаць, пераследваць) — першапачаткова лёгкае, хуткае судна для перавозкі важных персон. У сучасным разуменні — любое судна, прызначанае для спартыўных або турыстычных мэт. Да яхт не адносяцца судны, прызначаныя для камерцыйных мэтаў, перавозкі пасажыраў (калі асноўная мэта — транспартная, а не адпачынак на борце судна), перавозкі грузаў, інжынерных, выратавальных і даследчых работ у моры.

Першыя згадкі аб спартыўных ветразевых яхтах адносяцца да XVII стагоддзя. Сучасная яхта можа адносіцца да аднаго з трох класаў судоў: парусныя яхты, парусна-маторныя і маторныя яхты. Практычна ўсе сучасныя парусныя яхты, прызначаныя для турызму, маюць дапаможны матор (падвясны матор) для манеўравання ў порце або руху з невялікай хуткасцю пры адсутнасці ветру. Парусныя яхты, якія не маюць матора, часцей за ўсё прызначаныя для спорту.

Вядомыя яхты[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]