Яхімаўшчынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яхімаўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Іўеўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Яхімаўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 29 красавіка 1960

Я́хімаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Яхімаўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Масцішчанскі сельсавет у складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Масцішча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 25 красавіка 1958 года цэнтр перанесены ў вёску Яхімаўшчына, сельсавет перайменаваны ў Яхімаўшчынскі сельсавет[1]. 3 красавіка 1959 года ў склад Багданаўскага сельсавета Валожынскага раёна перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Багданцы, Барэйкаўшчына, Вайгяны, Вораўшчына, Галубіцкаўшчына, Гаяўцы, Іванішкі, Ладзецяняты, Макары, Чырвоная Горка, Чырвоная Горка 2-я, хутары Альтарыя, Букаты, Забалаць, Зенькаўшчына, Зузанполь, Касоўшчына, Людымы, Масцішча, Мокры Янаў, Палішчы, Праца, Рапушыха, Сяргееўка, Тракуціха і Якунька), у склад сельсавета з Трабскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Брагі, Гаявішча, Дубаносы, Загорцы, Занямонцы, Запольцы, Кавалі, Куцькі, Палудаўшчына, Паякунь і Скаварада)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 13 лютага 1960 года ў склад Багданаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Гнілуха, Дзедава Балота, Добавічы, Клім, Магенцы, Мазоліха, Малы Гаст, Моргавічы, Родзеўшчына, Саманіны, Самароднікі і Чорны Луг)[3]. 29 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Даўгердзішскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.