Яўген Валер’евіч Смірноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Смірноў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Валер’евіч Смірноў
Нарадзіўся 16 красавіка 1993(1993-04-16)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Украіна
Рост 189 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Судува
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
2006—2010 Украіна ДЮСШ-11 (Адэса)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2018 Украіна Чарнаморац (Адэса) 68 (5)
2011   Украіна Чарнаморац-2 (Адэса) 7 (0)
2014   Малдова Ціраспаль 13 (2)
2019 Беларусь Гомель 7 (0)
2020 Малдова Сфынтул Георгэ (Суручэнь) 18 (2)
2021 Казахстан Туран (Туркестан) 9 (0)
2022 Малдова Сфынтул Георгэ (Суручэнь) 14 (0)
2023 Румынія Слаціна 1 (0)
2023— Літва Судува (Марыямпале) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2023.

Яўген Смірноў (нар. 16 красавіка 1993) — украінскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Судува» з Марыямпале.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец адэскай ДЮСШ-11, у лютым 2011 года стаў іграком «Чарнаморца», дзе ў складзе моладзевай каманды быў адным з лідараў і капітанам. У ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў малдаўскі клуб «Ціраспаль», вярнуўся ў «Чарнаморац» у пачатку 2015 года. 27 лютага 2015 года дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену замест Арцёма Філімонава ў другім тайме ў матчы супраць марыупальскага «Ільічоўца». Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе адэсітаў.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[3]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак неўзабаве атрымаў траўму, і з ліпеня больш не з’яўляўся на полі. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[4].

У лютым 2020 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ»[5]. У студзені 2021 года перайшоў у склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турана», у лютым 2022 года вярнуўся ў «Сфынтул Георгэ».

У студзені 2023 года папоўніў склад «Слаціны» з другога дывізіёна Румыніі, а ў ліпені 2023 года далучыўся да марыямпальскай «Судувы».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]