Яўген Дзмітрыевіч Белаенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Дзмітрыевіч Белаенка
Дата нараджэння 9 лістапада 1947(1947-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 2006(2006-12-08) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, траўматолаг, артапед
Навуковая сфера траўматалогія, артапедыя, артралогія[d] і біятрыбалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Яўген Дзмітрыевіч Белаенка (19472006) — беларускі савецкі вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі, артралогіі і біятрыбалогіі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Белаенка нарадзіўся 9 лістапада 1947 года ў Мурманску. Выпускнік СШ 19 Мінска 1964 года. У 1972 годзе ён скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1975 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі, прайшоўшы шлях да пасады яго дырэктара[3].

З’яўляўся аўтарам больш чым 200 навуковых работ, 21 вынаходак, 2 манаграфій ў галіне дыягностыкі і хірургічнага лячэння рэўмаартапедычных захворванняў, пераломаў, спартыўных траўм. Акрамя таго, стварыў новыя лекавыя прэпараты для павышэння зносаўстойлівасці суставаў. У 1992 годзе Белаенка абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1998 годзе яму было прысвоена званне заслужанага ўрача Беларусі. У 2000 годзе ён быў абраны членам-карэспандэнтам, а ў 2003 годзе — акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

Памёр 8 снежня 2006 года[3], пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]