Адчуванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адчуванне — першы этап у пазнанні свету. Гэта элементарны, рэфлекторны па прыродзе псіхафізіялагічны працэс. Ён заключаецца ў адлюстраванні мозгам асобных якасцей і ўласцівасцей прадметаў, розных з’яў пры іх уздзеянні на рэцэптары органаў пачуццяў.

Адчуванні бываюць зрокавымі, слыхавымі, скурнымі (тактыльнымі), смакавымі і інш. Адчуванні чалавека залежаць ад індывідуальных асаблівасцей, стану яго нервовай сістэмы, характару прафесійнай дзейнасці.

Перапрацоўка інфармацыі ў мозгу не заўсёды суправаджаецца ўсведамленнем стымулу. Калі ўсведамленне адбываецца, гавораць пра адчуванне. Разуменне адчування прыводзіць да ўспрыняцця.