Ален Лейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ален Лейн
англ.: Allen Lane
Нараджэнне 21 верасня 1902(1902-09-21)[1]
Смерць 7 ліпеня 1970(1970-07-07)[2] (67 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Клэр Лейн[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць выдавец
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Памятная дошка з нагоды 50-гадовага юбілею з дня заснавання выдавецтва Penguin Books

Сэр Ален Лейн (англ.: Allen Lane; 21 верасня 1902, Брысталь, Вялікабрытанія — 7 ліпеня 1970, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі выдавец, які заснаваў выдавецтва Penguin Books  (англ.), якое вядома тым, што папулярызавала кнігі ў мяккай вокладцы[5]. Да з’яўлення гэтага выдавецтва лічылася, што мяккая вокладка і кішэнны фармат падыходзяць толькі для несур’ёзнай, нізкаякаснай літаратуры, якая выдаецца невялікімі накладамі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ален Лейн Уільямс нарадзіўся ў Брысталі ў сям’і Камілы і Сэмуэля Уільямса ў 1902 годзе. У 1919 годзе пачаў працаваць у выдавецтве Bodley Head (якое было заснавана і належала яго дзядзьку Джону Лейну). У 1941 годзе ажаніўся з Люсі Ор, мае 3 дачок. Узведзены ў тытул рыцара ў 1962 годзе[6]. У 1969 годзе атрымаў Медаль Альберта  (руск.) Каралеўскага таварыства мастацтваў  (руск.).

Зноскі

  1. http://global.britannica.com/biography/Allen-Lane
  2. Sir Allen Lane // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. Florence Waters. Penguin’s pioneering publisher – who never read books (англ.). Daily Telegraph (26 жніўня 2010). Праверана 26 April 2015.
  6. The Allen Lane Foundation. Sir Allen Lane Biography (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2015. Праверана 26 April 2015.