Аленка Братушак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аленка Братушак
славенск.: Alenka Bratušek
Member of the National Assembly of Slovenia[d]
1 жніўня 2014 — 7 верасня 2015
Minister of Infrastructure[d]
13 верасня 2018 — 13 сакавіка 2020
Папярэднік Peter Gašperšič[d]
Пераемнік Jernej Vrtovec[d]
прэм’ер-міністр Славеніі[d]
20 сакавіка 2013 — 5 мая 2014
Папярэднік Янэз Янша
Пераемнік Міраслаў Цэрар, палітык
Member of the National Assembly of Slovenia[d]
з 4 лютага 2021
Папярэднік Franc Kramar[d]
Member of the National Assembly of Slovenia[d]
21 снежня 2011 — 20 сакавіка 2013
Minister of Infrastructure[d]
з 24 студзеня 2023

Нараджэнне 31 сакавіка 1970(1970-03-31)[1][2] (54 гады)
Дзеці Oskar Cvjetičanin[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3]
Сайт zaveznistvo.si
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аленка Братушак (славенск.: Alenka Bratušek; 31 сакавіка 1970, Цэле, СФРЮ) — славенскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Славеніі з 27 лютага 2013 па 18 верасня 2014.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў славенскім горадзе Цэле. Па заканчэнні школы вучылася на факультэце прыродазнаўчых навук і тэхналогіі ва ўніверсітэце Любляны. Яна таксама атрымала ступень магістра ў галіне кіравання на факультэце сацыяльных навук у тым жа універсітэце.

У 2008 няўдала балатавалася ў парламент па спісе партыі Зарэс.

У 1999—2011 займала пасаду міністра фінансаў. Затым была кіруючай справамі ва ўрадзе. У 2011 была абраная ў парламент Славеніі, па спісах партыі «Пазітыўная Славенія». Змяніла ў студзені 2013 на пасадзе лідара партыі «Пазітыўная Славенія» вядомага палітыка і бізнэсоўца Зорана Янкавіча.

У канцы лютага 2013, у ходзе вотуму недаверу кабінету міністраў Янеза Янша заняла пасаду прэм’ер-міністра Славеніі, такім чынам стала першай жанчынай на пасадзе прэм’ер-міністра краіны пасля атрымання незалежнасці.

Пражывае ў горадзе Крань. Замужам, мае сына і дачку.

Скандал[правіць | правіць зыходнік]

Вылучыла сваю кандыдатуру на пасаду віцэ-прэзідэнта па пытаннях Энергетычнага саюза, якую Еўрапейскі парламент адхіліў абсалютнай большасцю галасоў (112 супраць, 13 за), бо яна не ведала нават азоў і новых законаў.

Зноскі

  1. Alenka Bratušek // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Alenka Bratusek // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.