Алесь Ганчар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Ганчар
укр.: Гончар Олександр (Олесь) Терентійович
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ганчар Аляксандр Цярэшкавіч
Псеўданімы Олесь
Дата нараджэння 3 красавіка 1918(1918-04-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1995(1995-07-14)[2][3] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, літаратурны крытык, палітык, празаік, публіцыст, паэт, крытык
Гады творчасці 1946—1991
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман, аповесць, апавяданне, нарыс
Мова твораў украінская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Сталінская прэмія — 1948 Сталінская прэмія — 1949 Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1982 Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1960
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Украіны
Герой Украіны
Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны
Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За адвагу» Медаль «За адвагу» Медаль «За адвагу»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алесь Ганчар (укр.: Олесь Гончар — літаратурнае імя; поўнае імя і імя па бацьку — Аляксандр Цярэнцьевіч, укр.: Олександр Терентійович Гончар 3 красавіка 191817 ліпеня 1995) — украінскі празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта (Канада, 1992).

Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў украінскай мастацкай прозы другой паловы XX стагоддзя. Акадэмік АН Украіны (1978). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Герой Украіны (2005 — пасмяротна). Лаўрэат Ленінскай (1964), двух Сталінскіх прэмій другой ступені (1948, 1949) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1982). Член ВКП (б) з 1946 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Ломіўка каля Кацярынаслава (цяпер у межах Дніпра) у сям’і Цярэнція Сідаровіча (1890—1941) і Таццяны Гаўрылаўны (1893—1920) Білычэнкаў.

Бацька працаваў у прыгарадным калгасе ў с. Ломіўка (цяпер на тэрыторыі Дніпра), дзе і загінуў ад нямецкай авіябомбы ў 1918 годзе. Маці працавала на заводзе металавырабаў.

Пасля смерці маці, калі хлопчыку споўнілася 3 гады, яго забралі з Ломіўкі на выхаванне да дзядулі і бабулі ў пасёлак Сухэ Палтаўскай вобласці. Маму будучаму пісьменніку замяніла бабуля.

З 1925 Алесь вучыўся ў родным сяле, потым у с. Харошкі. У 1933 годзе скончыў сямігадовую школу ў с. Брэўсаўка Казельшчынскага раёна. Алесь яшчэ ў школе добра пісаў, пасля яе заканчэння паступіў на працу ў рэдакцыю Казельшчынскай раённай газеты «Разгорнутым фронтам». У 1933—1937 гадах вучыўся ў Харкаўскім тэхнікуме журналістыкі імя Мікалая Астроўскага, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам у с. Мануйлаўка і ў Харкаўскай абласной газеце «Ленінская змена».

З 1937 года Ганчар пачаў публікаваць свае творы ў асноўным кароткія апавяданні ў рэспубліканскіх выданнях («Літаратурная газета», «Піянерыя», «Камсамолец Украіны», «Малады бальшавік»). У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. За час вучобы ва ўніверсітэце (1938—1941) напісаны навелы «Іван Маставы», «Чарэшні квітнеюць», «Арляня», аповесць «Стакозава поле».

У чэрвені 1941 года з трэцяга курса ўніверсітэта Алесь сыходзіць добраахвотнікам у складзе студэнцкага батальёна на фронт. Ваенныя ўмовы (ён быў старэйшым сяржантам, старшыной мінамётнай батарэі) не занадта спрыялі пісьменніцкай працы. Тым не менш Ганчар піша вершы (зборнік «Франтавыя вершы», апублікаваны ў 1985), робіць нататкі, якія паслужылі асновай яго навел 1940-х гадоў і рамана «Сцяганосцы».

Памёр 14 ліпеня 1995 года ў Кіеве. Пахаваны на Байкавых могілках. У 2001 годзе ў Кіеве адкрыты помнік Ганчару. У 2005 годзе было прысвоена званне Герой Украіны (пасмяротна).

Жонка — Валянціна Данілаўна Ганчар. Дзеці — дачка Людміла і сын Юрый

Позні перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У творах позняга перыяду Ганчар працягваў уздымаць маральна-этычныя тэмы сучаснасці (раман «Твая зара», 1980), тэму рамантыкі юнацкіх пошукаў (аповесць «Брыганціна», 1973).

Ганчар займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1959—1971 гадах — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Украіны, у 1959—1986 сакратар Саюза пісьменнікаў СССР, старшыня камітэта па прысуджэнні Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1966 годзе выступіў на V з’ездзе пісьменнікаў Украіны з дакладам «Думаць аб вялікім». Падпісаў Ліст групы савецкіх пісьменнікаў у рэдакцыю газеты «Праўда» 31 жніўня 1973 г пра Салжаніцына і Сахарава.

У 1980 годзе выпусціў кнігу «Пісьменніцкія разважанні», у якой падводзіў вынік сваёй дзейнасці.

У 1962—1990 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1971—1986 — кандыдат у члены ЦК КПСС. Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета».

З пачаткам перабудовы і набыццём Украінай незалежнасці актыўна ўключыўся ў грамадскае жыццё, быў ініцыятарам стварэння Таварыства ўкраінскай мовы і Народнага Руху Украіны. У 1990 годзе выйшаў з КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украіны I дэмакратычнага склікання (1990—1994). Свае погляды на шляху развіцця незалежнай Украіны выказаў у кнізе «Чым жывем. На шляху ўкраінскага адраджэння» (1991). Ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта (Канада, 1992), у 1993 годзе ўвайшоў у спіс сусветных інтэлектуалаў Міжнароднага біяграфічнага цэнтра.

Пераклады на беларускую мову[правіць | правіць зыходнік]

Асобнымі кнігамі па-беларуску выйшлі «Сцяганосцы» (1949), «Тронка» (1974), «Твая зара» (1985). Сярод перакладчыкаў — Т. Кабржыцкая, У. Краўчанка, А. Кулакоўскі, І. Мележ, С. Міхальчук, Л. Салавей, В. Рагойша, А. Шарахоўская, У. Шахавец.

Зноскі

  1. Гончар Олесь // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Oles Terentijowytsch Hontschar // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Oles’ Terentijovič Gončar // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн., 1997. — С. 31.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]