Перайсці да зместу

Алесь Шут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Шут
Сцяг дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 9 студзеня 1996

Нараджэнне 5 мая 1952(1952-05-05)
Смерць 6 лістапада 2019(2019-11-06) (67 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Прафесія дзіцячы хірург
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Алесь Шут (5 мая 1952, Вілейка — 6 лістапада 2019[1], Лагойск) — беларускі ўрач, палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. Член Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне».

Нарадзіўся 5 мая 1952 года ў Вілейцы.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў намеснікам галоўнага ўрача Лагойскага раёна.

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся ад Лагойскай акругі № 66. Спачатку — сябра КПСС, потым — у апазіцыі БНФ.

Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[2].

Займаўся пытаннямі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аховы здароўя, дабіўся каб на тэрыторыі Беларусі спынілі распаўсюджванне забруджанага радыяцыяй мяса. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў 11 — 12 красавіка 1995 года супраць рэферэндуму 1995 года, быў жорстка збіты спецпрызнам спачатку ў Авальнай зале парламента, а потым — міліцыяй па-за Домам урада.

За некалькі дзён да смерці Алесю Шуту ўручылі юбілейны медаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцці Незалежнасці Беларусі».

Памёр 6 лістапада 2019 года ў Лагойску ад анкалогіі. Пахаваны ў Лагойску.

Зноскі

  1. Памёр «дэпутат незалежнасці» Алесь Шут, Радыё Свабода, 6-11-2019
  2. Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3