Алехандра Аменабар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алехандра Аменабар
Alejandro Amenábar
Імя пры нараджэнні Алехандра Фернанда Аменабар Кантас
Alejandro Fernando Amenábar Cantos
Дата нараджэння 31 сакавіка 1972(1972-03-31)[1][2] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Чылі Чылі
Сцяг Іспаніі Іспанія
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кампазітар, кінапрадзюсар, мантажор, кінакампазітар
Кар’ера 1991—нашы дні
Прэміі

Q25405526? (2006)

Узнагароды
IMDb ID 0024622
amenabar.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алеха́ндра-Ферна́нда Амена́бар-Ка́нтас (ісп.: Alejandro Fernando Amenábar Cantos; 31 сакавіка 1972, Сант’яга, Чылі) — іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Сант’яга (Чылі) у сям’і іспанкі і чылійца. З 1994 года жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысёр у 19 гадоў прэзентаваўшы сваю першую працу — кароткаметражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнай Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадзюсара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнаметражны фільм «Дыпломная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з актрысай Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была ўзнагароджана васьмю прэміямі «Гоя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасня 2004 года Аменабар прэзентуе свой фільм «Мора ўнутры» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампедры, які пражыў 30 гадоў прыкаваны да ложка і пра чыё жыццё і барацьбу за права на прыстойную смерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасня 2004 года стужка атрымала Спецыяльную прэмію кінафестывалю ў Венецыі, 11 снежня 2004 года — 14 прэмій «Гоя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-англійску і ў катэгорыі «лепшы акцёр» (Хаўер Бардэм)).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Alejandro Amenábar // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Alejandro Amenabar // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]