Альберт Нейсер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Нейсер
ням.: Albert Ludwig Neisser
Дата нараджэння 22 студзеня 1855(1855-01-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1916(1916-07-30)[2] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, патолагаанатам, дэрматолаг
Навуковая сфера бактэрыялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберт Нейсер (22 студзеня 1855, Швайдніц — 30 ліпеня 1916, Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Польшча) — нямецкі дэрматолаг-венеролаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1877 годзе скончыў медыцынскі факультэт у Брэслаў. З 1882 года прафесар, дырэктар клінікі скурных і венерычных хвароб у Брэслаў. У 1879 годзе адкрыў узбуджальніка ганарэі — ганакок. Пацвердзіў існаванне ўзбуджальніка праказы, прапанаваўшы новы метад апрацоўкі і афарбоўкі прэпаратаў. Арганізаваў дзве навукова-даследчыя экспедыцыі (1905-06 і 1907) у Батавію (востраў Ява), дзе паставіў эксперыментальнае вывучэнне сіфіліса на малпах у лабараторных умовах. Разам з Аўгустам Васерманам распрацаваў сералагічную дыягностыку сіфіліса. Заснавальнік (1902) і першы старшыня Нямецкага таварыства барацьбы з венерычнымі хваробамі.

Зноскі

  1. Albert Ludwig Sigesmund Neisser // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Albert Neisser // Brockhaus Enzyklopädie