Альгімантас Балтакіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альгімантас Балтакіс
Algimantas Baltakis
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 лютага 1930(1930-02-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 2022(2022-03-13)[1] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Дэбют «Калі дожджык імжыць» (1955)
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Knight's Cross of the Order for Merits to Lithuania

Альгімантас Балта́кіс (літ.: Algimantas Baltakis; 15 лютага 1930, Лелюнай, Уцянскі павет, Літва — 13 сакавіка 2022, Вільнюс, Літва[4]) — літоўскі паэт. Народны паэт Літвы (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Лялюнай. У 1949 годзе скончыў гімназію ў Каўнасе. У 1954 годзе — Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «літоўская мова і літаратура».

У 1952—1956 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам, затым кіраўніком аддзела, потым адказным сакратаром у часопісе «Тарыбіне мацярыс» („Tarybinė moteris“; «Савецкая жанчына»). Затым у 1956—1990 гадах (з перапынкамі) у рэдакцыі літаратурнага часопіса «Пяргале» („Pergalė“; «Перамога»), у 1964—1967 і ў 1985—1989 гадах — галоўны рэдактар часопіса. З 1955 года член Саюза пісьменнікаў Літвы.

Жыў у Вільнюсе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар зборнікаў вершаў «Калі дожджык імжыць» (1955), «Чортаў мост» (1957), «Падземныя рэкі» (1965, Дзяржаўная прэмія Літвы 1966), «Хлеб і воблакі» (1973), «Дэдыкацыі» (1975), «Элегіі Страздзішкіса» (1979), «Наш вечар» (1986), «Уздых» (1993). Яго творы вызначаюцца эмацыянальнай адкрытасцю, у іх светаўспрыманне маладога пакалення пасляваеннай Літвы, рэчава-канкрэтная паэтыка гарадскіх будняў.

На літоўскую мову пераклаў кнігу паэзіі Р. Барадуліна «Бусел на даху» (1981), паасобныя вершы М. Танка.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Балтакіса перакладаў Р. Барадулін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]