Аляксандр Віктаравіч Мысаў
Аляксандр Віктаравіч Мысаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Аляксандр Віктаравіч Мысаў (нар. 4 студзеня 1951, Брэст) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1973 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1973—1974 гадах служыў у Савецкай Арміі. Член КПСС з 1975 года. Член Саюза архітэктараў з 1977 года. У 1973—1979 гадах кіраўнік групы, у 1987—1990 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскграмадзянпраект»; у 1979—1987 гадах кіраўнік групы, у 2006—2011 — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва; у 1990—1992 гадах галоўны архітэктар праектаў у «Камжылпраекце»; у 1992—1993 гадах галоўны архітэктар кампаніі АТ «Заходняя будаўніча-прамысловая кампанія»; у 1997—2006 гадах дырэктар ТДА «Белмавальянс»; у 2011—2013 гадах галоўны архітэктар праектаў у «Архпраект АК»[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: праект забудовы мікрараёна № 1 у г.п. Крупкі (1975, з П. Б. Лагуноўскай), генплан, ПДП, тэхнічны праект пасёлка Сосны АН БССР (1975), тэхнічныя праекты мікрараёна № 11, гандлёвага цэнтра (1976) у Жодзіне, мікрараёна № 14 у Салігорску (1976), рабочыя чарцяжы мікрараёна Поўнач-1 у Пінску (1980), ПДП цэнтра Пінска (1981)[2].
Праектаваў аб’екты таксама ў Расіі і Венесуэле[1].
Зноскі
- ↑ а б Мысов Александр Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Мысов Александр Викторович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысов Александр Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Мысов Александр Викторович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены КПСС
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Крупак
- Архітэктары Жодзіна
- Архітэктары Салігорска
- Архітэктары Пінска