Аляксей Канстанцінавіч Талстой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Канстанцінавіч Талстой
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Краснорогский[1]
Дата нараджэння 24 жніўня (5 верасня) 1817[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня (10 кастрычніка) 1875[1][2] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Канстанцін Пятровіч Талстой[d][1][2]
Маці Ганна Аляксееўна Пяроўская[d][2]
Жонка Соф’я Андрэеўна Бахмецьева[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, пісьменнік, раманіст, перакладчык
Гады творчасці з 1830
Жанр паэзія
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Канстанцінавіч Талстой (24 жніўня (5 верасня) 1817, Пецярбург — 28 верасня (10 кастрычніка) 1875, c. Красны Рог, цяпер Почапскі раён Бранскай вобласці) — рускі пісьменнік, граф, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1835 вытрымаў экзамен на чын пры Маскоўскім універсітэце. Займаў высокія дыпламатычныя (1837—1840) і прыдворныя пасады. З 1861 у адстаўцы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая фантастычная аповесць «Ваўкалак» (1841, пад псеўд. Краснагорскі). З 1854 у час. «Современник» друкаваў парадыйна-сатырычныя вершы, напісаныя з братамі Жамчужнікавымі пад псеўданімам Казьма Пруткоў. У творах «Сон Папова» (нап. 1873, апубл. 1878), «Гісторыя дзяржавы Расійскай…» (1883) высмейваў царскую бюракратыю, у рамане «Князь Сярэбраны» (1862), драматычнай трылогіі «Смерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868, не дазволена да пастаноўкі, паст. 1898), «Цар Барыс» (1870, паст. 1891) драматызм палітычнай барацьбы ў Расіі XVI—XVII ст.

Аўтар праніклівай лірыкі, з ярка выяўленым музычным пачаткам, псіхалагічных навел у вершах («Средь шумного бала, случайно…», «То было раннею весной»). Многія вершы пакладзены на музыку П. Чайкоўскім, М. Рымскім-Корсакавым, М. Мусаргскім, С. Рахманінавым і інш.

На беларускую мову асобныя вершы А. К. Талстога пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Валянцін Таўлай[4], Хведар Жычка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Собр. соч. Т. 1—4. М., 1969.
  • Соч. Т. 1—2. М., 1981.
  • Полн. собр. стихотворений. Т. 1—2. Л., 1984.

Зноскі

  1. а б в г д е Лотман Л. М. Толстой А. К. // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7. — С. 539–542.
  2. а б в г С. Венгеров Толстой, Алексей Константинович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 442–447.
  3. а б Толстой Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]