Алісія Рэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алісія Рэт
англ.: Alicia Rhett
Дата нараджэння 1 лютага 1915(1915-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2014(2014-01-03)[2] (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Edmund Moore Rhett[d][3]
Прафесія мастачка, ілюстратарка, тэатральная актрыса, кінаактрыса, артыстка
Кірунак партрэт
IMDb ID 0722265
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алісія Рэт (англ.: Alicia Rhett; 1 лютага 1915 — 3 студзеня 2014) — амерыканская мастачка і актрыса, вядомая па сваёй адзінай кінаролі Індыі Уілкс ў фільме «Знесеныя ветрам» (1939).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алісія Рэт нарадзілася ў горадзе Саванн, штат Джорджыя. Яе маці, Ізабэла Мердак, была родам з Англіі, а бацька, Эдманд М. Рэт, быў ваенным афіцэрам. Пасля гібелі бацькі ў Першай сусветнай вайне яна з маці перабралася ў горад Чарльстон, Паўднёвая Караліна, дзе пазней яна стала актрысай мясцовага тэатра.

У 1936 годзе, падчас выступаў у спектаклі «Веер лэдзі Уіндэрмір», яе заўважыў галівудскі рэжысёр Джордж К'юкора, які рашыў узяць яе на ролю Скарлет О'Хара ў экранізацыі рамана Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Але гэтую ролю Алісія Рэт так і не атрымала, як зрэшты і ролю Мелані Гамільтан, на якую яна таксама спрабавалася. У выніку ў сакавіку 1937 г. яе зацвердзілі на невялікую ролю Індыі Уілкс, сястры Эшлі Уілкса.

Нягледзячы на ​​нябачаны поспех «Знесеных ветрам», Рэт пакінула Галівуд, таму што новых роляў ёй так і не прапанавалі, і вярнулася ў Чарльстон, дзе неўзабаве стала педагогам па пастаноўцы правільнага маўлення для многіх акцёраў і дыктараў на радыё. На працягу доўгіх гадоў пасля заканчэння здымак «Знесеных ветрам» яна падтрымлівала сяброўскія адносіны з Аліўе дэ Хэвілэнд, выканаўцай ролі Мелані Гамільтан.

Яшчэ да пачатку сваёй акцёрскай кар'еры Алісія Рэт добра сябе паказала як мастачка-партрэтыстка. Пасля завяршэння акцёрскай кар'еры яна зноў вярнулася да гэтага занятку, а таксама неаднаразова прымала ўдзел у ілюстраванні многіх кніг.

Да сваёй смерці Алісія Рэт з'яўлялася найстарэйшай з асноўнага акцёрскага складу фільма «Знесеныя ветрам».

Рэт памёрла 3 студзеня 2014 года ад натуральных прычын у адным з дамоў састарэлых Чарльстона, у якім яна пражывала апошнія гады. Пахавана побач са сваімі бацькамі, на вялікім гранітным надмагіллі напісана яе імя, дата нараджэння і смерці, а таксама простае апісанне «Дачка Эмунда і Ізабель Рэт, партрэтыстка».

Зноскі

  1. а б Directory of Southern Women ArtistsThe Johnson Collection.
  2. Find a Grave — 1996.
  3. geni.com — 2006.