Анатоль Іванавіч Мурашка
Анатоль Іванавіч Мурашка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 красавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1990 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Анатоль Іванавіч Мурашка (29 красавіка 1927, в. Беразіно, Бягомльскі раён, Менская акруга — 18 сакавіка 1990) — беларускі спецыяліст у галіне меліярацыі і воднай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974). Акадэмік УАСГНІЛ (1982, у 1983—1986 — акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 красавіка 1927 года ў в. Беразіно (цяпер — Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, 1955), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1960).
Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1955—1957, кафедра будаўнічай механікі, асістэнт), Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1961—1983, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1966 — загадчык лабараторыі пластмасс і шкломатэрыялаў), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1983, дырэктар).
Навуковыя інтарэсы: прынцыпы і метады асушэння балот і пераўвільготненых зямель з выкарыстаннем палімерных і інш. матэрыялаў; праблемы прыродакарыстання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1974).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Основы проектирования, расчетов и строительства горизонтального пластмассового дренажа в Белорусской ССР : автореферат диссертации … доктора технических наук : 06.531 / А. И. Мурашко. — Москва, 1971.
- Исследование осадки торфяной залежи под влиянием ее осушения : автореферат диссертации … кандидата технических наук / А. И. Мурашко. — Минск, 1961.
- Аб асяданні паверхні балот у часе / А. І. Мурашка // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1960. — № 4. — С. 118—123.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мурашка Анатоль Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 7. Манцякі — Паддубічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — С. 317. — 608 с.: іл., карты.
- Мурашка Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 32. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Мурашко Анатолий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 266.
- Мурашко Анатолий Иванович (к 90-летию со дня рождения) // Мелиорация. — 2017. — № 2. — С. 70—71.
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 1990 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута меліярацыі
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БНТУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
- Меліяратары СССР
- Меліяратары Беларусі