Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн
Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леанард Габрыэль Пацей | ||||||
Пераемнік | Казімір Аляксандр Пацей | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Антоні Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
Пераемнік | Міхал Юзаф Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1673 | ||||||
Смерць | 1704[1] | ||||||
Род | Крышпіны-Кіршэнштэйны[d] | ||||||
Бацька | Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
Маці | Ганна з Млоцкіх[d] | ||||||
Жонка | Рахель з Бжастоўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцыя з Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў[d] |
Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн (? — 1704) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў. Сын Гераніма і Ганны з Млоцкіх, дачкі аршанскага старосты Андрэя Млоцкага.
У 1674 годзе на элекцыйным сойме прызнаў абранне Яна Сабескага на каралеўскі прастол. Пасол на соймы 1688, 1688—1689, 1690, 1692—1693 (яго маршалак), 1693 гадоў.
Пісар польны літоўскі ў 1683—1698 гадах, ваявода віцебскі з 1695 года; стараста шарашоўскі, пуньскі. У 1691 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць туркаў.
Належаў да каралеўскай групоўкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, выступаў супраць Сапегаў. На сойме 1695 года Сапегі паспрабавалі выгнаць яго з пасольскай ізбы і не дазволілі яму заняць пасаду соймавага маршалка. Гэта прывяло да зрыву сойма. Кароль Ян Сабескі, жадаючы ўзнагародзіць яго за вернасць, у 1695 годзе надаў яму пасаду віцебскага ваяводы.
У 1696 годзе Сапегі інспіравалі дэкрэт Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, быццам Крышпіны-Кіршэнштэйны не шляхта і не маюць правоў займаць годнасці і ўрады. Пры садзейнічанні каралевы Марыі Казіміры арганізаваў канфедэрацыю войскаў Вялікага Княства Літоўскага. Разам з братам Янам Геранімам узначальваў антысапегаўскі рух у Жамойці. Пазней прымірыўся з Сапегамі, якія прызналі яго шляхецкае паходжанне.
Падтрымаў абранне на трон Аўгуста II Моцнага. 20 ліпеня 1697 года ён вітаў у Тарноўскіх Гурах новага польскага караля Аўгуста Моцнага ад імя ўрада Вялікага Княства Літоўскага.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кнігі «Паважнасць розуму, альбо Палітычная навука падчас злых намераў» («Stateczność umysłu albo Nauka polityczna podczas złych umysłów», Варшава, 1769).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Крышпіны-Кіршэнштэйны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 157. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Tadeusz Wasilewski, Andrzej Kazimierz Kryszpin-Kirszensztein, w: Polski Słownik Biograficzny, 1970, t. XV, s. 496—497.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 89.