Андрэй Рыгоравіч Бітаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Рыгоравіч Бітаў
руск.: Андре́й Гео́ргиевич Би́тов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 мая 1937(1937-05-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 2018(2018-12-03)[3][4][…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Інга Рыгораўна Пяткевіч[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік, эсэіст
Гады творчасці з 1971
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Дружбы Ордэн «Знак Пашаны» кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры медаль Маўсеса Харэнацы
andrey-bitov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Рыгоравіч Бітаў (27 мая 1937, Ленінград — 3 снежня 2018, Масква) — расійскі пісьменнік. Лічыцца адным з пачынальнікаў постмадэрнізму ў рускай літаратуры. Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў[5]. Член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1988 годзе быў адным са стваральнікаў расійскага ПЭН-клуба, а з 1991-га быў яго прэзідэнтам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — архітэктар. Маці — юрыст. Брат Алег — вядомы савецкі журналіст-міжнароднік і перакладчык. Са слоў самога — па нацыянальнасці чаркес у пятым пакаленні[6]. Пісаць пачаў у 1956 годзе.

У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу № 213 (якая тады знаходзілася на набярэжнай Фантанкі) — першую ў Ленінградзе школу з выкладаннем шэрагу прадметаў на англійскай мове.

У 1957 годзе паступіў у Ленінградскі горны інстытут, дзе ўдзельнічаў у працы літаб’яднання пад кіраўніцтвам Глеба Сямёнава. У 1957—1958 гг. служыў у стройбаце на Поўначы. У 1958 годзе аднавіўся ў інстытуце, скончыў геолагаразведачны факультэт у 1962 годзе.

Пісаў вершы. Пераймаючы Віктара Галяўкіна, пачаў пісаць кароткія абсурдысцкія апавяданні, упершыню апублікаваныя ў 1990-х гг. Часта ў інтэрв’ю называў сябе непрафесійным пісьменьнікам.

З 1960 па 1978 г. выйшлі ў друк каля дзесяці кніг прозы. C 1965 году член Саюза пісьменнікаў СССР.

Найбольш вядомым яго раманам стаў «Пушкінскі дом», упершыню апублікаваны ў 1978 годзе ў ЗША. У 1979 годзе быў адным са стваральнікаў бесцэнзурнага альманаху «Метропаль». Яго забаранялі друкаваць аж да 1986 года.

Перабудова адкрыла новыя магчымасці. Замежжа, лекцыі, сімпозіумы, грамадская, у тым ліку праваабарончая, дзейнасць. У 1988 годзе ўдзельнічаў у стварэнні расійскага ПЭН-клуба, з 1991 года — яго прэзідэнт. У 1991 годзе быў адным са стваральнікаў нефармальнага аб’яднання «БаГаЖъ» (Бітаў, Ахмадуліна, Аляшкоўскі, Жванецкі). Выкладаў у Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага[7].

У сакавіку 2014 года разам з шэрагам іншых дзеячаў культуры і навукі Расіі выказаў нязгоду з дзеяннямі расійскай улады ў Крыме[8]. Сваю пазіцыю ён выказаў у адкрытым лісце, надрукаваным у «Новой газете»[9].

Лаўрэат многіх расійскіх літаратурных прэмій, таксама быў адзначаны прэміямі ў Арменіі, Германіі і Францыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • «Пушкінскі дом»
  • «Абгрунтаваная рэальнасць»
  • «Выкладчык сіметрыі»
  • «Урокі Арменіі»

Зноскі

  1. а б в Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Андрей Битов // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Elhunyt Andrej Bitov
  4. Andrei Georgijewitsch Bitow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Склад РАМ Архівавана 28 студзеня 2012.
  6. Писатель Андрей Битов: Я принадлежу к самому тёмному поколению
  7. Дружба народов. 2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 12 лютага 2019.
  8. Памёр расейскі пісьменьнік Андрэй Бітаў, Радыё Свабода, 3-12-2018
  9. Обращение инициативной группы по проведению Конгресса интеллигенции «против войны, против самоизоляции России, против реставрации тоталитаризма» и письмо деятелей культуры в поддержку позиции Владимира Путина по Украине и Крыму(недаступная спасылка). Новая газета (13 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2017. Праверана 16 сакавіка 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Meyer R. A. Bitov’s Pushkinskij Dom. Bloomington, 1986;
  • Chances E. A. Bitov. Camb., 1993.
  • Казак В.: Лексикон русской литературы XX века

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]