Андрэй Якаўлевіч Малышаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Якаўлевіч Малышаў
Дата нараджэння 30 лістапада 1913(1913-11-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1984(1984-01-21)[1][2] (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук[2] (1952)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Андрэй Якаўлевіч Ма́лышаў[3] (30 лістапада 1913, Мінск — 21 студзеня 1984) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, кандыдат геаграфічных навук (1952), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР[4] (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу, працаваў качагарам на паравозе[5]. У 1939 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут і паступіў у завочную аспірантуру. У тым жа 1939 годзе быў запрошаны на пасаду выкладчыка і намесніка дэкана[5]. У 1941—1949 гг. ўзначальваў геолагаразведачную экспедыцыю па пошуку радовішчаў золата ў раёне горада Міяс на Урале і інш. У 1949—1979 гг. А. Я. Малышаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1954 года на пасадзе прарэктара па навучальнай рабоце, а ў 1965—1966 гг. узначальваў кафедру эканамічнай геаграфіі геаграфічнага факультэта. У 1952 годзе ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Полесская область: экономико-географическая характеристика»[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. Я. Малышаву належаць працы па эканамічнай геаграфіі Беларускай ССР, праблемам транспарту і асушэння Палесся.

Сярод апублікаваных прац:

  • Города и села Белорусской ССР. — Мн., 1959. (разам з В. А. Жучкевічам і Н. Я. Рагозіным)
  • Прамысловасць Мінска (Эканоміка-геаграфічны нарыс) — Мінск: Выдавецтва БДУ, 1972. — 119, [1] с. — іл., табл.(разам з Л. А. Паўловіч)
  • Транспорт и экономические связи // Георгафия Белоруссии. 2 изд. — Мн., 1977.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 19 лістапада 2023.
  2. а б в г д Пашкоў Г. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — МугаджарыМн.: 2000. — С. 40. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0169-2
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  4. Заслужаныя дзеячы(недаступная спасылка) // Сайт БДУ
  5. а б в Смоляков Г. С. А. Я. Малышев: учёный, организатор, человек Архівавана 18 мая 2018. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]