Антэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэлевізійная антэна

Антэна — прыбор, прызначаны для выпраменьвання і рэгістрацыі (прыёму) радыёхваль.

Дзеянне прыёмнай антэны заснавана на ператварэнні энергіі радыёвыпраменьвання ў энергію пераменнага электрычнага току. Прасцейшай антэнай з'яўляецца металічны стрыжань, т. н. паўхвалевы рэзанансны вібратар. Калі гэты вібратар злучыць з генератарам электрамагнітнага выпраменьвання, то ён зможа як выпраменьваць у прастору электрамагнітныя хвалі ў радыёдыяпазоне, так і рэгістраваць іх, бо электрамагнітныя хвалі будуць індукаваць у ім электрычных ток. Найбольш эфектыўна працуе вібратар, даўжыня якога роўная палове даўжыні прымаемай хвалі. Такім чынам, антэны прымаюць электрамагнітнае выпраменьванне толькі вызначанай хвалі, велічыня якой залежыць ад памеру і канструкцыі антэны.

Антэны валодаюць накіраваным дзеяннем, гэта значыць напружанасць прымаемай ці выпраменьваемай імі энергіі залежыць ад кірунку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]