Аркадзь Андрэевіч Акулінін
Аркадзь Андрэевіч Акулінін | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1986 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1958) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аркадзь Андрэевіч Акулінін (16 мая 1909, в. Вялікая Лазаўка, Такароўскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія — 1986, Гродна, Беларусь) — беларускі марфолаг. Доктар біялагічных навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік савецка-фінляндскай (1939—1940), Вялікай Айчыннай войн.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Варонежскі заатэхнічна-ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1932). Ленінградскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Ветэрынарыя», 1935; педагагічнае аддзяленне, 1936; аспірантура, 1946).
Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (1947—1969, загадчык кафедры анатоміі жывёл, адначасова ў 1961—1963 — прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце), Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (з 1969, прафесар кафедры марфалогіі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл).
Навуковыя інтарэсы: марфалогія нервовай сістэмы жывёл; методыка выкладання анатоміі жывёл.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Морфология солнечного сплетения, его узлов и ветвей для брюшных и тазовых органов у собаки и у свиньи : автореферат диссертации … доктора биологических наук / А. А. Акулинин. ― Витебск, 1957.
- Библиографический указатель печатных работ преподавателей Гродненского сельскохозяйственного института за 1951―1990 гг. [В 2 вып.]. Вып. 1, ч. 2. ― Гродно, 1991. — В содержании труды Акулинина А. А. (1951—1972).
- Акулінін Аркадзь Андрэевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1969. — Т. 1. — С. 208.
- Акулінін Аркадзь Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 215.
- Акулинин Аркадий Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 64.
- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Тамбоўскім павеце
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта