Армін Вамберы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Армін Вамберы
венг.: Vámbéry Ármin
Дата нараджэння 19 сакавіка 1832(1832-03-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1913(1913-09-15)[2] (81 год) ці 19 верасня 1913(1913-09-19)[3] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Rustem Vambery[d]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, пісьменнік, усходазнавец, географ
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́рмін Ва́мберы, сапраўднае імя Ге́рман Ба́мбергер (венг.: Vámbéry Ármin, ням.: Hermann Bamberger; 19 сакавіка 1832, Сердагелі, Венгрыя, цяпер г. Дунайска-Стрэда, Славакія — 15 верасня 1913, Будапешт) — венгерскі мовазнавец-цюрколаг, этнограф, даследчык Цэнтральнай Азіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 18571863 гг. у Канстанцінопалі (Стамбул). У 18631864 гг. пад выглядам дэрвіша зрабіў падарожжа з Персіі (Ірана) у Хіву, Бухару, Самарканд і Герат (Афганістан). З 1865 года прафесар усходніх моў Будапешцкага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне падарожжа — важная крыніца звестак па геаграфіі, эканоміцы, гісторыі, грамадскіх адносінах, побыце і культуры народаў Сярэдняй Азіі другой палове XIX ст. Вамберы пакінуў навуковыя працы па чагатайскай, уйгурскай, цюркска-татарскіх, угра-фінскіх і іншых мовах.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігіязнавец Джон Гордан Мелтан адзначае, што Вамберы быў добра знаёмы з Брэмам Стокерам, кансультаваў яго па гісторыі і этнаграфіі Трансільваніі, і верагодна стаў правобразам прафесара Абрахама Ван Хельсінга ў яго знакамітым рамане «Дракула» (1897)[4].

Зноскі

  1. Ármin Vámbéry // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  4. Дж. Гордон Мелтон Энциклопедия вампиров, Глава 3, Ван Хельсинг. — Ростов н/Д.: Феникс, 1998 год — 639 с. — ISBN 5-222-00405-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]