Архаічная ўсмешка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Архаічная ўсмешка — асаблівы тып усмешкі  (руск.), які выкарыстоўваўся скульптарамі грэчаскай архаікі, у асаблівасці ў другой чвэрці VI ст. да н.э., магчыма, для таго, каб прадэманстраваць, што прадмет выявы — жывы[1]. Гэтая ўсмешка плоская і выглядае досыць ненатуральна, хоць пры гэтым яна з’яўляецца прыкметай эвалюцыі скульптурнага мастацтва да рэалізму і яго пошукаў.

Архаічны метад высякання каменя[правіць | правіць зыходнік]

Такая ўсмешка ўзнікала дзякуючы спосабу апрацоўкі каменя, які прымяняўся не толькі ў Грэцыі, але і ў Старажытным Егіпце: каменнаму блоку надаецца чатырохгранная форма. На кожнай з плоскасцяў малюецца праекцыя  (руск.) будучай статуі, затым адначасова з кожнага з бакоў пачынаецца высяканне прамымі, плоскімі пластамі. Следства — статуя захоўвае замкнёнасць, вуглаватасць і востраграневасць, форма зведзена да плоскасцяў[2].

«Архаічныя» ўсмешкі ў іншых культурах[правіць | правіць зыходнік]

  • усмешка у этрускім мастацтве
  • усмешка ў афрыканскім мастацтве
  • Усмешка Пэкчэ  (англ.) — Карэя

Зноскі

  1. Виппер Б. Р.  (руск.) Введение в историческое изучение искусства. М.: Изобразительное искусство, 1985. С. 94
  2. Виппер Б. «Введение в историческое изучение искусства»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 15 чэрвеня 2018.