Арцём

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Арцём
Артём
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1908[1]
Плошча
  • 506 км²
Вышыня цэнтра
23 м
Насельніцтва
102,2 тыс. чал. чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 42337
Паштовыя індэксы
692700–692799
Афіцыйны сайт
Арцём на карце Расіі ±
Арцём (Расія)
Арцём
Арцём (Прыморскі край)
Арцём

Арцём (руск.: Артём) — горад (з 1938) краявога падпарадкавання ў Расіі, у складзе Прыморскага краю. Насельніцтва 102,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1924 годзе, як рабочы пасёлак пры радовішчы бурага вугалю.

Названы ў гонар расійскага рэвалюцыянера Фёдара Андрэевіча Сяргеева, больш вядомага як «таварыш Арцём», заснавальніка і кіраўніка Данецка-Крыварожскай савецкай рэспублікі, блізкага сябра Сяргея Кірава і Іосіфа Сталіна.

У мінулым — найбуйнейшы цэнтр Далёкага Усходу па здабычы вугалю (апошняя шахта была зачынена ў 2000 годзе). Цяпер горад перажывае новы этап вытворчага развіцця, звязаны з адкрыццём транспартна-лагістычных комплексаў і новых прамысловых вытворчасцей, такіх як зборка аўтамабіляў, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і бытавой хіміі, дрэваапрацоўка, вытворчасць прадуктаў харчавання. Таксама актыўна развіваюцца фермерскія гаспадаркі на сельскіх тэрыторыях гарадской акругі.

Стаіць на гандлёвых шляхах з Расіі і паўночна-ўсходняга Кітая ў краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. З’яўляецца адным з галоўных транспартных вузлоў Прыморскага краю. Уваходзіць у Свабодны порт Уладзівасток.

На тэрыторыі Арцёма размешчаны міжнародны аэрапорт Уладзівасток.

Горад размешчаны ў паўночнай частцы паўвострава Мураўёва-Амурскага, за 53 км на паўночны ўсход ад Уладзівастока. Мае выхады да Амурскага і Усурыйскага заліваў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым пасяленцам горада быў беларус, герой руска-японскай вайны, ураджэнец г. Барысава Мінскай губерні Рыгор Захаравіч Хадасевіч (1879—1924), які ў 1908 годзе заснаваў на месцы будучага горада свой хутар. Да 1912 года на хутары стаялі тры дамы, дзе жылі Рыгор Хадасевіч і яго браты Клім і Ігнат, якія пераехалі з Барысава[2].

У 1913 годзе побач з хутарам Хадасевіча ўладзівастоцкі прадпрымальнік, выхадзец з Гродзенскай губерні[3] Л. Ш. Скідзельскі залажыў тры шахты і пабудаваў працоўны пасёлак, якія атрымалі назву Зыбунныя копі.

У 1924 годзе ён быў перайменаваны ў гонар рэвалюцыянера Ф. А. Сяргеева (Арцёма) і стаў называцца пасёлак імя Арцёма. 13 снежня 1930 года, згодна з пастановай Прэзідыума Далькрайвыканкама, рабочы пасёлак імя Арцёма выдзелены са складу Шкотаўскага раёна ў непасрэднае падпарадкаванне Далькрайвыканкама.

26 кастрычніка 1938 года пасёлку імя Арцёма быў прысвоены статус горада.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]