Арыстарх Самафракійскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыстарх Самафракійскі
Дата нараджэння 217 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 144 да н.э.
Месца смерці
Род дзейнасці пісьменнік, бібліятэкар, крытык
Навуковая сфера філалогія
Месца працы
Вядомыя вучні Apollodorus of Athens[d], Дыянісій Фракійскі, Parmeniscus[d] і Menecrates of Nysa[d]

Арыстарх (Ἀρίσταρχος; 216 да н.э.- 144 да н.э.) — выдатны грэчаскі філолаг, захавальнік Александрыйскай бібліятэкі.

Самы знакаміты з плеяды александрыйскіх філолагаў, у якую ўваходзілі Зенадот Эфескі і Арыстафан Візантыйскі. Апошні быў настаўнікам Арыстарха, а з першым ён часта не згаджаўся.

Сярод мноства яго прац асабліва важнымі былі выданне (ці два выданні) і каментарый да паэмы Гамера. Фрагменты гэтага каментарыя разам з некалькімі сотнямі чытанняў Арыстарха вядомыя нам пераважна з сярэдневяковых схолій. Нягледзячы на фрагментарны і скажоны характар крыніцы, можна зрабіць некаторыя высновы аб тэксталагічнай практыцы Арыстарха. Большасць чытанняў Арыстарха нязначна адрозніваюцца ад іншых вядомых нам чытанняў: звычайна — не больш, чым на адно слова, часта — толькі на адзін-два знакі. Ён адзначаў як сумніўныя многія радкі Гамера, але толькі ў адзінкавых выпадках выключаў іх са свайго выдання. Гэтыя факты сведчаць аб асцярожнасці Арыстарха. Адным з прынцыпаў яго працы, як звычайна лічыцца, была ідэя «тлумачыць Гамера з Гамера», гэта значыць у сумніўных выпадках звяртацца да прынцыпу аналогіі.

Зноскі