Асабняк купчыхі Кацнельсон (Бабруйск)
Асабняк | |
Асабняк Кацнельсон | |
---|---|
53°08′21,21″ пн. ш. 29°13′18,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Бабруйск |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | 1912 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000057 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асабняк Кацнельсон — будынак у Бабруйску па вуліцы вул. Інтэрнацыянальнай (былая вул. Прысутная), 25, створаны ў стылі мадэрн[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1912 годзе, спачатку належаў купчысе Канцельсон. Гаспадыня асабняка, купчыха 1-й гільдыі Пая-Брайна Кацнельсон, займалася гандлем лесам. У 1901 годзе абарот яе фірмы склаў два мільёны рублёў у год, а імя Кацнельсон было добра вядома за межамі Расійскай імперыі, у прыватнасці, на англійскім рынку. Яе сын, Нісан Іосіфавіч Кацэнельсон , па спецыяльнасці фізік-эксперыментатар, быў грамадскім дзеячам і дэпутатам Дзяржаўнай думы I склікання ад Курляндскай губерні.
З лістапада 1918 года ў будынку дзейнічаў павятовы рэвалюцыйны камітэт, у гонар чаго ў 1958 г. на будынку была адкрытая памятная дошка[1].
Сёння ў сценах асабняка працуе гарадская бібліятэка, унутраная планіроўка нядрэнна захавалася[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак з'яўляецца тыповым прыкладам «апартаментаў» заможных месцічаў[1]. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Будынак аднапавярховы, драўляны, Г-падобны ў плане, завершаны двухсхільным дахам. Галоўны фасад дэкараваны двума двухпавярховымі вежамі з шатрамі. У цэнтры вылучаецца круглая мансарда з выхадам на балкон. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем розных па памеры памяшканняў[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Асабняк купчыхі Кацнельсон (Бабруйск) на сайце Radzima.org
- ↑ Дом купчихи Кацнельсон (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асабняк купчыхі Кацнельсон (Бабруйск)
- Асабняк купчыхі Кацнельсон (Бабруйск) на сайце Radzima.org
- Асабняк купчыхі Кацнельсон (Бабруйск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Асабняк купчыхі Кацнельсон (Бабруйск) на сайце «Архіварта»