Атлас (горы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атлас
Карта, якая паказвае размяшчэнне гор Атлас на поўначы Афрыкі (адзначана чырвоным)
Карта, якая паказвае размяшчэнне гор Атлас на поўначы Афрыкі (адзначана чырвоным)
Краіны
Даўжыня2 400 км
Найвышэйшая вяршыняТубкаль 
Найвышэйшы пункт4167 м 
Атлас (горы) (Афрыка)
Атлас (горы)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хрыбты Атласкіх гор
Карта, якая паказвае размяшчэнне гораў Атлас у Марока

Атла́с, Атла́скія го́ры (араб. جبال الأطلس‎‎; назва паходзіць ад грэч. Ἄτλας — імя грэчаскага атланта Атласа) — вялікая горная сістэма на паўночным захадзе Афрыкі, якая працягваецца ад атлантычнага ўзбярэжжа Марока праз Алжыр да берагоў Туніса; пазней уся горная сістэма ад мыса Катэй (сучасны мыс Спартэль каля Танжэра) да Сіртаў (Малы Сірт). Даўжыня хрыбтоў 2 400 км. Найвышэйшы пункт — гара Тубкаль (4 167 м), знаходзіцца на паўднёвым захадзе Марока.

Першапачаткова Атласам звалася толькі частка горнай сістэмы ў межах старажытнай Маўрытаніі, гэта значыць захад і цэнтр сучаснага Атласа.

Горы Атлас аддзяляюць міжземнаморскае і атлантычнае ўзбярэжжа ад пустыні Сахара. Населены галоўным чынам арабамі і берберамі (Марока), у тым ліку кабіламі (Алжыр). Атласкія горы складаюцца з хрыбтоў Тэль-Атлас, Высокі Атлас, Сярэдні Атлас, Сахарскі Атлас, унутраных плато (Высокія плато, Мараканская Месета) і раўнін.

Упершыню антычны свет пазнаў пра існаванне гор Атласа з вандраванняў фінікійцаў, а затым з перыпла Ганона і плавання Палібія, прадпрынятага ім каля 146 да н.э. Першым з рымлян, якія перасеклі горы Атласа, быў Гай Святоній Паулін (42 н.э.). Падрабязнае апісанне Атласа ўтрымліваецца ў працах Максіма з Ціра (II ст. н. э.).