Аўгіння Трафімаўна Кавалюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгіння Трафімаўна Кавалюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 сакавіка 1934(1934-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 2007(2007-11-02) (73 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка

Аўгіння Трафімаўна Кавалюк, па нараджэнні Сідаровіч (13 сакавіка 1934, в. Стральцы, Мастоўскі раён — 2 лістапада 2007, Санкт-Пецярбург) — беларуская паэтэса.

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Выхоўвалася без бацькі, які быў асуджаны як «вораг народа» і адбыў у ГУЛАГу 15 гадоў.

У 1954 годзе скончыла беларускую школу № 9 у Гродна, а ў 1959 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, дзе наведвала літаратурны гурток. З 1952 года публікавалася ў раённай газеце. Першы верш быў змешчаны ў школьнай насценгазеце.

Літаратурным настаўнікам быў Міхась Васілёк, духоўную падтрымку мела яна і ад Васіля Быкава.

Па сямейных абставінах пераехала ў Рыгу і ў 1959—1978 гадах працавала настаўніцай у адной з рыжскіх сярэдніх школ. Да 1982 года выкладала ў Міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі спецыялістаў народнай гаспадаркі. Удзельнічала ў культурна-асветнай рабоце сярод латвійскіх беларусаў.

З 1987 года жыла ў Ленінградзе, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці беларусаў.

Аўтар зборнікаў вершаў «Белае дзіва» (1964, для дзяцей), «Маўклівыя скарбы» (1966), «Кропля бурштыну» (1974), «Імгненняў след» (1987).

Перастварала з латышскай мовы. Творы Аўгінні Кавалюк перакладзены на латышскую, рускую, украінскую мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]