Бабіна лета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыповы дзень «бабінага лета».

Бабіна лета — перыяд па-летняму цёплага (да 25…27 градусаў) і сухога надвор’я напярэдадні восені. Бабіна лета настае пасля значнага пахаладання.

У народным календары беларусаў цёплая пара ў канцы верасня — пачатку кастрычніка. На Беларусі яно працягваецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў. Назва паходзіць, найбольш імаверна, ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на гародзе і ў полі: убіралі гародніну, капалі бульбу, апрацоўвалі лён і каноплі. У некаторых раёнах Бабіным летам называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на «шчаслівую бабулю» (бабку-павітуху).