Перайсці да зместу

Балтыйская вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балтыйская вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Балтыйская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Назва вуліцы даволі разспаўсюджана на прасторы былога СССР. Месціцца ў раёне былога Козыраўскага прадмесця паміж вуліцамі Партызанскай і Козыраўскай. На вуліцы захаваўся адзін двухпавярховы дом (12), пабудаваны ў 1951-52 гг., уся астатняя забудова адносіцца да 2008-09, 2012-14 г.; частка двухпавярховых будынкаў пачатку 1950-х гг. знесена ў 1980-х гг., а яшчэ частка ў 2011 г[1]. Будаўніцтва шматпавярховых дамоў 2 і 4 прывяло да знікнення суседняй Пілоцкай вуліцы, а дом 10 стаў напамінам аб яшчэ адной зніклай у 2010-х гг. вуліцы: Палтаўскай[2].

У маі 2020 г. вуліца патрапіла пад увагу недзяржаўных СМІ ў сувязі з хуткім распаўсюджаннем COVID-19 на гэтай вуліцы.

Балтыйская вуліца

Зноскі