Баліс Дварыёнас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баліс Дварыёнас
літ.: Balys Dvarionas
Род дзейнасці дырыжор, кампазітар, піяніст, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1904(1904-06-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1972(1972-08-23)[1][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Aldona Dvarionienė[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баліс Дварыёнас (6(19).6.1904, Ліепая — 23 жніўня 1972) — літоўскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, народны артыст СССР (1954).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класе фартэпіяна, у 1939 па класе дырыжыравання (экстэрнам). З 1926 года выкладчык фартэпіяна ў Каўнаскім музычным вучылішчы, з 1933 — у Каўнаскай кансерваторыі, з 1949 — у Дзяржаўнай кансерваторыі Літоўскай ССР у Вільнюсе (з 1947 прафесар). З 1928 года выступаў як піяніст (у 1933 гастраляваў у Маскве і Ленінградзе). У 1935-38 галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра літоўскага радыё ў Каўнасе. У 1940 годзе арганізаваў сімфанічны аркестр у Вільнюсе. У 1940-41 і 1958-61 гадах галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Літоўскай філармоніі і ўсіх рэспубліканскіх свят песні.

Стварыў мноства твораў розных жанраў, у іх ліку опера «Даля» (паст. 1959), балет «Сватаўство» (паст. 1933), сімфонія (1947), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1948; Сталінская прэмія, 1949) , 2 канцэрты для фартэпіяна (1960, 1962), канцэрт для валторны (1963), 2 уверцюры (1946, 1967), інструментальныя п’есы, хоры, у тым ліку «Свята песні» (1965), рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка для тэатра і кіно (да фільма «Савецкая Літва»; Сталінская прэмія, 1952) і інш. Аўтар гімна Літоўскай ССР (сааўтар Ёнас Швядас, словы Антанас Венцлава, 1950). Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 інш. ордэнамі, а таксама медалямі.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Balys Dvarionas // Musicalics

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]