Барыс Васілевіч Ерафееў
Барыс Васілевіч Ерафееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 1995 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уладзімір Ксенафонтавіч Сяменчанка[d] |
Партыя | |
Узнагароды |
Барыс Васілевіч Ерафе́еў[1] (руск.: Борис Васильевич Ерофеев; 10 мая 1909 — 24 лістапада 1995) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1940), прафесар (1941), акадэмік Акадэміі навук БССР (1947), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Пендзелка (зараз у Кузнецкім раёне Пензенскай вобласці Расіі). Скончыў сярэднюю школу ў Кузнецку[2]. У 1930 годзе скончыў хімічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта[2] Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1931—1935 гадах на пасадах навуковага супрацоўніка, кіраўніка групы ў Дзяржаўным інстытуце азоту ў Маскве і адначасова ў 1933—1936 гадах выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце[3].
З 1939 года Б. В. Ерафееў у Акадэміі навук БССР. У 1939—1941 гадах на пасадзе дырэктара Інстытута хіміі. У 1942—1950 гадах загадчык лабараторыі, намеснік начальніка Усесаюзнага інстытута авіяцыйных матэрыялаў і адначасова ў 1944—1948 гадах дырэктар Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. У 1952—1958 гадах зноў на пасадзе дырэктара Інстытута хіміі, у 1959—1965 гадах — Інстытута фізіка-арганічнай хіміі. З 1950 года член Прэзідыума Акадэміі навук БССР, у 1953—1956 гадах — віцэ-прэзідэнт. Адначасова ў 1951—1965 загадваў лабараторыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1973—1976 гадах працаваў у Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1976—1987 гадах загадчык лабараторыі ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі, а з 1987 года дарадца яго дырэкцыі.
Памёр 24 лістапада 1995 года.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні Б. В. Ерафеева ў галіне хімічнай кінетыкі і каталізу, тапахіміі, аўтаакіслення арганічных злучэнняў, фізічнай хіміі палімераў. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 87 вынаходстваў[3].
Сярод апублікаванага:
- Переходные металлы и их каталитические свойства. — М., 1966.,
- Сопряженное с автоокислением декарбоксилирование карбоновых кислот. — Мн., 1970 (разам з М. І. Міцкевічам).
- Кинетика гомогенного катализа. — Мн., 1976. (у сааўтарстве).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1959 гадах.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1952).
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1946).
- Ордэн «Знак Пашаны» (1950).
- Сталінская прэмія 1946 года.
- Медалі.
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б Имя в белорусской науке: Борис Васильевич Ерофеев (руск.)
- ↑ а б Памяти учёного: ЕРОФЕЕВ Борис Васильевич (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ерафееў Барыс Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 303. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памяти учёного: ЕРОФЕЕВ Борис Васильевич (руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Барыс Васілевіч Ерафееў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Ерофеев Борис Васильевич // История БГУ Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
- Хациревич В. В. Ерофеев Борис Васильевич // «Газпром переработка Благовещенск» (руск.)
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаўскай губерні
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі МДУ
- Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Фізікахімікі СССР