Без візы!
«У Беларусь і Еўропу — без візы!», або «Без візы!» — грамадская кааліцыя, створаная ў сакавіку 2011 года шэрагам беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў пры падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Саюзу.
Арганізатарамі і членамі кампаніі з’яўляюцца: Грамадскае аб’яднанне «Belarus Watch» (Літва, Беларусь), «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель), Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі», Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Рух «За Свабоду» і інш.
Кааліцыя носіць адкрыты характар. Да яе могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскага сектару, як арганізацыі, так і асобныя зацікаўленыя людзі ў якасці валанцёраў. Асноўная задача кааліцыі — ажыццяўленне грамадскіх праектаў у розных сферах пры дапамозе валанцёраў па прасоўванні аргументаў за скасаванне візавага рэжыму паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейскага саюза.
Дзейнасць кааліцыі
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнікі кааліцыі ажыццяўляюць доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя праекты ў галіне культуры, адукацыі, спорту, турызму, журналістыкі і інш. з мэтай распаўсюджвання інфармацыі і прыцягнення ўвагі да візавых праблем, каб спрасціць і затым цалкам скасаваць візавы рэжым. Самым вядомым з'яўляецца праект-фотаакцыя «Без візы!», удзельнікі якой — людзі з розных краін фатаграфуюцца з таблічкамі з патрабаваннем скасавання віз. Прыняць удзел у акцыі можа кожны ахвотны, для чаго неабходна загрузіць таблічку з сайта кааліцыі, раздрукаваць і сфатаграфавацца з ёю.
Акрамя гэтага, кааліцыя арганізоўвае адукацыйныя трэнінгі для валанцёраў, ажыццяўляе выданне даследаванняў і аналітычных артыкулаў, прысвечаных візавай праблематыцы, здымае дакументальныя відэаматэрыялы, падрыхтаваныя ў межах розных праектаў, з мэтай інфармавання аб перашкодах, якія чыняць візы звычайным людзям. Таксама збірае подпісы пад антывізавы маніфест.
Для ўдзелу і рэалізацыі праектаў пастаянна запрашаюцца валанцёры, стаць якім можа кожны ахвотны неабыякавы да візавых пытанняў і візавай палітыкі[1].
Члены і партнёры кааліцыі
[правіць | правіць зыходнік]Члены:
- Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі;
- Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS);
- Праваабарончы праект «ГейБеларусь»;
- Задзіночанне беларускіх студэнтаў;
- Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»;
- Грамадзянская кампанія «Наш Дом»;
- Арганізацыя беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне»;
- Рух «За Свабоду»;
- Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў/«Новая Эўропа»;
- Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»;
- Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»;
- «Belarus Watch» (Літва, Беларусь);
- «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель);
Партнёры:
- Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Літва);
- Беларускае Шуманаўскае таварыства (Польшча);
- Беларускі дом у Варшаве (Польшча);
- Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных (Літва);
- «Вольная Беларусь» (Польшча);
- «Трэці шлях» (Эстонія);
- Фундацыя Стэфана Баторыя (Польшча);
- Нямецка-беларускае таварыства (Германія);
- Kultur Aktiv (Германія);
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // сайт. Архівавана 7 чэрвеня 2013.
- У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // Vk.
- У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // Facebook.
- Кампанія Антывіза // Belaruswatch.(недаступная спасылка)