Бенвенута Чэліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенвенута Чэліні
італ.: Benvenuto Cellini
Фатаграфія
Бюст Чэліні ў Фларэнцыі
Дата нараджэння 1 лістапада 1500[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1571[5][2] (70 гадоў)
Месца смерці
Жонка Piera Parigi[d]
Род дзейнасці скульптар, пісьменнік, медальер, аўтабіёграф, архітэктурны чарцёжнік, ювелір, мастацтвазнавец, silversmith, музыкант
Жанр міфалагічны жывапіс[d][6] і рэлігійны жывапіс[d][6]
Мастацкі кірунак маньерызм[7]
Заступнікі Козіма I Медычы[d]
Уплыў Michelangelo Brandini[d] і Lucagnolo da Jesi[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенвенута Чэліні (італ.: Benvenuto Cellini; 3 лістапада 1500, Фларэнцыя — 13 лютага 1571, Фларэнцыя) — выбітны італьянскі скульптар, ювелір, жывапісец, воін і музыкант эпохі Рэнесансу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чэліні нарадзіўся 3 лістапада 1500 года ў Фларэнцыі, у сям'і землеўладальніка і майстра па вырабе музычных інструментаў. Бенвенута быў другім дзіцем у сям'і і з'явіўся на дзевятнаццатым годзе шлюбу бацькоў.

Нягледзячы на жаданне бацькі, якому жадалася бачыць сына музыкантам, Бенвенута ў 1513 годзе наняўся вучнем у майстэрню ювеліра Брандзіні, дзе навучыўся спосабам мастацкай апрацоўкі металу. З гэтых гадоў пачаў удзельнічаць у шматлікіх бойках, асабліва з іншымі ювелірамі, з-за чаго ў 1516 і 1523 гадах выганяўся з роднага горада. Пасля тулянняў па Італіі асеў у 1524 годзе ў Рыме, дзе зблізіўся з верхавінай Ватыкана.

У 1527 годзе ўдзельнічаў у абароне Рыма ад войскаў Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Пасля паразы рымлян пакінуў горад. У 1529 годзе вярнуўся ў Рым і атрымаў пасаду начальніка папскага манетнага двара, якую займаў да 1534 года. Усе яго ювелірныя творы той эпохі (за выключэннем некалькіх медаляў) не захаваліся — яны былі пазней пераплаўлены.

Помсцячы за брата, у 1531—1534 гадах Чэліні забіў ювеліра, затым напаў на натарыуса, пасля чаго бег у Неапаль, дзе зноў забіў яшчэ аднаго ювеліра за тое, што той дрэнна выказваўся пра Чэліні пры папскім двары.

У 1537 годзе быў прыняты на французскую службу каралём Францыскам I, выканаўшы яго партрэтны медаль. Ізноў патрапіўшы ў Рым, Чэліні быў арыштаваны, абвінавачаны ў крадзяжы папскіх каштоўнасцяў, аднак ён змог ізноў бегчы. На волі майстар прабыў нядоўга: ён ізноў быў складзены пад варту і, аднак, пасля вызвалены.

З 1540 года жыў пры французскім каралеўскім двары ў Фантэнбло, дзе завяршыў працу над адзіным ювелірным творам, які дайшоў да нашых часоў і сапраўднасць якога не падлягае сумненню — вялікай сальніцай Францыска I (1540—1543).

У Францыі майстар асвоіў тэхніку бронзавага ліцця, і з гэтай пары пачаў выконваць буйныя скульптурныя заказы. З 1545 па 1553 гады Чэліні знаходзіўся на службе ў герцага Козіма I Медычы ў Фларэнцыі, дзе стварыў знакамітую статую Персея, які трымае галаву Медузы-Гаргоны. Тут ён выканаў і шэраг іншых скульптур, рэстаўраваў антычныя творы.

У 1556 годзе Чэліні зноў заключылі ў турму за бойку з ювелірам. Апошнім яго значным манументальным творам з'явілася «Распяцце». Пад хатнім арыштам майстар пачаў пісаць сваю аўтабіяграфію, якая стала жамчужынай яго творчасці.

Скульптар сканаў 13 лютага 1571 года ў Фларэнцыі. Быў пахаваны з вялікімі ўшанаваннямі ў Царкве Дабравешчання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]