Босра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Босра
араб. بصرى‎‎
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Вышыня цэнтра
850 м
Насельніцтва
  • 19 683 чал. (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
15
Босра на карце Сірыі
Босра (Сірыя)
Босра
Старажытны горад Босра*
Ancient City of Bosra**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Тып Культурны
Крытэрыі i, iii, iv
Спасылка 22
Рэгіён***
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1980  (4 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Босра (араб. بصرى‎‎) — старадаўні горад на поўдні Сірыі, а таксама важная археалагічная славутасць, якая занесеная ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Упершыню паселішча згадваецца ў дакументах часоў Тутмоса III і Аменхатэпа II (XIV стагоддзе да н.э.). Басра заснавана набацеямі. Зручнае геаграфічнае становішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў забяспечыла гораду росквіт. Апошні набацейскі ўладар Рабель II перанёс сюды сваю сталіцу. Пасля яго смерці ў 106 годзе Набацейскае царства было ператворана ў рымскую правінцыю Аравію, а Босра стала яе сталіцай. Тут знаходзілася рэзідэнцыя намесніка, а таксама лагер III Кірэнаіцкага легіёна. У горадзе былі пабудаваны тэатр, лазні, рынкавы пляц і іншыя атрыбуты рымскай цывілізацыі.

У пачатку IV ст. тут знаходзілася рэзідэнцыя біскупа.

Быў заваяваны імперыяй Сасанідаў у пачатку VII стагоддзя.

Мусульманскае паданне згадвае, што прарок Махамед у дзяцінстве наведваў Босру з караванам. Манах Бахіра, які жыў тут, прымаў падарожнікаў у сябе і першым прызнаў у юнаку прарока. Канчаткова горад заваявала войска Арабскага халіфата пад камандаваннем Халід ібн Валіда у бітве пад Босрай у 634 годзе.

Сёння Босра — важны археалагічны помнік, дзе знаходзяцца руіны рымскіх, візантыйскіх і мусульманскіх часоў. У горадзе размешчаны адзін з найбольш добра захаваных у свеце рымскіх тэатраў. Кожны год у тэатры адбываецца нацыянальны музычны фэст.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]