Бранка Гавела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бранка Гавела
харв.: Branko Gavella
Род дзейнасці тэатральны педагог
Дата нараджэння 28 ліпеня 1885(1885-07-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1962(1962-04-08) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ivana Batušić[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Бранка Гавела (28 ліпеня 1885, Заграб — 8 красавіка 1962, там жа) — харвацкі рэжысёр, член Югаслаўскай АН (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Творчую дзейнасць пачаў ў 1914 у Заграбе, дзе ў 1922-25 быў дырэктарам драматычнай трупы. Працаваў у тэатрах Белграда, Любляны, ставіў спектаклі ў Брно, Празе, Браціславе і інш. Гавела сцвярджаў у рэпертуары тэатра нацыянальную драматургію, спрыяючы развіццю харвацкага тэатральнага мастацтва («Рабыня» Луціча, «Скнара», « Држыча», «Кір Яня» Стэрыі-Попавіча, і інш.). Сярод значных прац Гавелы п’есы У. Шэкспіра («Рычард III», «Гамлет», «Кароль Лір», «Макбет» і інш), Мальера, П. Бамаршэ, Б. Шоу, Л. Пірандэла і інш. Ставіў спектаклі і ў оперным тэатры, у тым ліку творы нацыянальных кампазітараў. Аўтар артыкулаў па тэатральнаму мастацтву, перакладаў Шэкспіра, французскіх і нямецкіх драматургаў. Прафесар Акадэміі тэатральнага мастацтва ў Заграбе (з 1950).


Зноскі

  1. а б Гавелла Бранко // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]