Брэмергафен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Брэмергафен
ням.: Bremerhaven
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Зямля
Каардынаты
Унутраны падзел
2 гарадскія раёны
Обербургамістр
Ёрг Шульц
(СДПГ)
Заснаваны
1 мая 1827
Плошча
86,582 км²
Вышыня цэнтра
2 м
Водныя аб’екты
Везер, Гестэ[d] і Лунэ[d]
Насельніцтва
113 366 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0471
Паштовыя індэксы
27501-27580
Аўтамабільны код
HB (толькі нумарныя знакі з 4 лічбамі)
Афіцыйны код
04 0 12 000
Афіцыйны сайт
bremerhaven.de (ням.)
Брэмергафен на карце Германіі
Брэмергафен (Германія)
Брэмергафен

Брэ́мергафен[1] (ням.: Bremerhaven [bʁeːmɐˈhaːfən], н.-ням.: Bremerhoben — «брэменская гавань») — горад на паўночным захадзе Германіі. Аванпорт г. Брэмен пры ўпадзенні р. Везер у Паўночнае мора. Адзін з галоўных пасажырскіх і рыбалоўных партоў краіны. Разам з Брэменам, які размешчаны за 60 кіламетраў ад яго, утварае зямлю Вольны ганзейскі горад Брэмен. Насельніцтва Брэмергафена станам на лістапад 2014 года склала 109 735 чалавека.[2]

Сярод славутасцяў горада вылучаюцца Марскі арсенал і музеі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на правым (усходнім) беразе ракі Везер, у багністай мясцовасці, якая атачае яе эстуарый.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брэмергафен у 1849 годзе

Паселішчы на тэрыторыі цяперашняга Брэмергафена ўзніклі шмат стагоддзяў назад, але сам горад быў заснаваны ў 1827 годзе. З-за заносу Везера пяском Брэмен купіў участак зямлі ў вусці Везера, які быў перададзены 1 мая 1827 года і названы Брэмергафен.

Да 1830 годзе была пабудавана Старая Гавань (der Alte Hafen). У 18471852 гадах узнікла Новая Гавань (der Neue Hafen). У 1854 годзе Брэмергафен ператварыўся ў самы вялікі эмігранцкі порт у Еўропе. У 18731876 гадах — порт Кайзергафен I (Kaiserhafen I), у 1897 годзе быў пабудаваны шлюз Кайзершлёйзэ (Kaiserschleuse) і ў 19071909 порты Кайзергафен II і III.

У 1857 годзе было заснавана параходства Norddeutsche Lloyd, якое стала не толькі самым вялікім параходствам у Брэмене, але і ў свеце. Аж да заканчэння Першай сусветнай вайны Брэмергафен актыўна выкарыстоўваўся ваенна-марскім флотам Германіі ў якасці часавай базы[3].

У 1939 годзе ў Брэмергафене быў спушчаны на ваду пабудаваны на верфі «Шыхау» грузапасажырскі цеплаход «Марс», у канцы 1940-х гадоў які стаў знакамітым савецкім НДС «Віцязь».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Праз Брэмергафен адбываецца ўвоз жалезнай руды, маецца кантэйнерны тэрмінал. Развіта суднабудаванне і суднарамонт, электра-тэхнічная і хімічная прамысловасць, а таксама рыбаперапрацоўка.

Рэгіянальныя рухі[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка даходаў ад Брэмергафенскага порта ідзе ў бюджэт зямлі Брэмен, гэта значыць, фактычна, пакідае горад. Таму ў горадзе існуюць розныя грамадскія рухі, якія выступаюць за змяненне сучаснага статусу горада — за выхад з зямлі Брэмен. Большасць гэтых рухаў выступае за стварэнне асобнай зямлі Брэмергафен. Некаторыя рухі змагаюцца за ўваходжанне Брэмергафена ў склад зямлі Ніжняя Саксонія. Варта падкрэсліць, што цяперашняя сітуацыя, калі «Брэмергафен корміць Брэмен», не задавольвае пераважную большасць жыхароў горада. Таму рэгіянальныя сепаратысцкія рухі становяцца ўсё больш моцнымі год ад года.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Краявід Брэмергафена
Краявід Брэмергафена


Зноскі

  1. Напісанне Брэ́мергафен у адпаведнасці з арт. Брэмергафен. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  2. Актуальная статыстыка па зямлі Брэмен
  3. Бремергафен // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.
  4. https://www.klgd.ru/city/pasport_07052021.pdf

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]