Бухарэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бухарэст
București
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1459
Першая згадка
Плошча
238[1] км²
Вышыня цэнтра
75 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 883 425[2][3] чалавек (2005)
Шчыльнасць
8074,6 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+40) x1
Паштовы індэкс
0xxxxx
Аўтамабільны код
B
Афіцыйны сайт
pmb.ro
(рум.)(англ.)
Бухарэст на карце Румыніі
Бухарэст (Румынія)
Бухарэст
Бухарэст (Румынія)
Бухарэст

Бухарэ́ст (рум.: București) — сталіца і самы буйны горад Румыніі. З’яўляецца культурным, індустрыяльным і фінансавым цэнтрам краіны. Бухарэст упершыню згадваецца ў дакументах у 1459 годзе, сталіцай Румыніі ён стаў у 1862 годзе. З’яўляецца цэнтрам румынскіх СМІ, культуры і мастацтва.

Архітэктура горада ўяўляе сабой сумесь гістарычных, міжваеннай, камуністычнай эпох, а таксама сучаснай архітэктуры. У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі, элегантная архітэктура горада і выдасканаленасць яго эліты дапамаглі зарабіць гораду мянушку «Маленькі Парыж» (рум.: Micul Paris)[4].

Насельніцтва складае 1 883 425[2] жыхароў (2013). Бухарэст — шосты паводле колькасці насельніцтва горад у Еўрапейскім Саюзе, пасля Лондана, Берліна, Мадрыда, Рыма і Парыжа. Эканамічна, Бухарэст з’яўляецца самым квітнеючым горадам у Румыніі[5] і з’яўляецца адным з асноўных прамысловых цэнтраў і транспартных вузлоў Усходняй Еўропы. Апошнія гады горад перажывае эканамічны і культурны бум.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бухарэст размешчаны на берагах ракі Дымбавіца, што ўпадае ў раку Арджэш, якая ў сваю чаргу з’яўляецца прытокам Дуная. У горадзе ёсць некалькі азёраў, найбольш важнымі з якіх з’яўляюцца возеры Херэстрэу, Флараска, Тэй і Каленціна, што распасціраюцца ў паўночнай частцы горада, уздоўж ракі Калентына, прытоку Дымбавіцы. Акрамя таго, у цэнтры сталіцы маецца невялікае штучнае возера Чышміджыу ў асяроддзі садоў Чышміджыу. Сады маюць багатую гісторыю, часцяком з’яўляючыся горадам наведвання паэтамі і пісьменнікамі. Сады былі адкрыты ў 1847 годзе паводле плану нямецкага архітэктара Карла Маера, сады з’яўляюцца асноўнымі рэкрэацыйным аб’ектам у цэнтры горада.

Акрамя Чышміджыу Бухарэст мае іншыя паркі і сады, у тым ліку парк Херэстрэу і Батанічны сад. Парк размешчаны ў паўночнай частцы гораду ў раёне возера Херэстрэу, і ўключае ў сябе таксама музей. Батанічны сад з’яўляецца найбуйнейшым у сваім родзе ў Румыніі і ўтрымлівае больш за 10 тысяч відаў раслін, многія з якіх з’яўляюцца экзатычнымі, і раней былі ва ўласнасці каралеўскай сям’і[6].

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Бухарэста — умерана-кантынентальны, з гарачым адносна душным летам і мяккай пераменлівай зімой. Такі клімат абумоўлены адносна нізкай шыратой горада. Сярэднегадавая тэмпература +10,8 °C.

Клімат Бухарэста
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 17,1 22,6 27,0 32,2 35,0 39,0 41,2 40,7 37,2 35,0 25,1 18,4 41,2
Сярэдні максімум, °C 1,5 4,1 10,5 18,0 23,3 26,8 28,8 28,5 24,6 18,0 10,0 3,8 16,5
Сярэдняя тэмпература, °C −1,5 0,3 5,2 11,2 16,7 20,5 22,3 21,6 17,3 11,1 4,4 0,1 10,8
Сярэдні мінімум, °C −5,5 −3,3 0,3 5,6 10,5 14,0 15,6 15,0 11,1 5,7 1,6 −2,6 5,7
Абсалютны мінімум, °C −24,8 −26,1 −19,9 −7 −1,1 1,6 7,0 5,0 −3 −8 −18,8 −25,6 −26,1
Норма ападкаў, мм 40 36 38 46 70 77 64 58 42 32 49 43 595
Крыніца: worldweather.org, Надвор'е і Клімат

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бухарэст у 1717 годзе

У гісторыі Бухарэста чаргаваліся перыяды развіцця і заняпаду ад ранніх паселішчаў у старажытнасці да надання горада статусу нацыянальнай сталіцы Румыніі ў канцы XIX стагоддзя.

Упершыню згадваецца як «Цытадэль Бухарэст» 20 верасня 1459 года, якая стала рэзідэнцыяй знакамітага валашскага князя Улада III Цэпеша. Ужо праз некалькі год, яго пераемнік князь Раду III Прыгожы зрабіў Бухарэст сваёй другой рэзідэнцыяй. У 1595 годзе горад быў спалены туркамі. У XVII стагоддзі валашскія князі некалькі разоў пераносілі сваю асноўную рэзідэнцыю то ў Тыргавіштэ, то ў Бухарэст, пакуль у 1659 годзе апошні не стаў канчаткова сталіцай Валахіі. У гэты час насельніцтва горада складала каля 60 000 чалавек, у ім налічвалася каля 100 цэркваў[7].

У 1716 годзе асманы прызначылі кіраваць Валахіяй грэчаскую адміністрацыю — фанарыётаў — пачаўся цяжкі перыяд у гісторыі Бухарэста, перыяд высокіх падаткаў і карупцыі. Адначасова ў горадзе развівалася прамысловасць, гандаль і рамёствы. Падчас расійска-турэцкай вайны горад быў часова акупаваны рускімі. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тудара Уладзімірэску ў 1821 годзе скончыла перыяд панавання грэкаў у Бухарэсце.

У 1822 годзе на трон гаспадара Валахіі ўзышоў Грыгорый IV Гіка. У 1829 годзе, згодна з Адрыянопальскім мірным дагаворам, Бухарэст трапіў пад расійскі пратэктарат. 11 чэрвеня 1848 года ў горадзе пачалася рэвалюцыя, якая аднак, праз тры месяцы была задушана. З 1853 па 1856 гады Бухарэст паспеў пабыць акупаваным расійскімі, турэцкімі і аўстрыйскімі войскамі[8].

24 снежня 1861 года Александру Іён Куза абвясціў стварэнне княства Румыніі з сталіцай у Бухарэсце. Берлінскі кангрэс 1878 года пацвердзіў незалежнасць Румыніі, якая ў 1881 годзе стала каралеўствам. У 1886 годзе ў горадзе быў падпісаны мірны дагавор, які паклаў канец вайне Сербіі з Балгарыяй. Дагавор 1913 года завяршыў Другую балканскую вайну.

Выгляд на Палац Парламента і бульвар Унірыі

Падчас Першай сусветнай вайны Бухарэст быў акупаваны нямецкімі войскамі. У перыяд паміж двума войнамі насельніцтва горада ўзрасло з 380 000 да 870 000 чалавек. З 1936 да 1940 года прайшла істотная рэканструкцыя: у Бухарэсце з’явіліся будынкі ў стылі мадэрн, бульвары на ўзор Парыжа, за што горад атрымаў мянушку «Усходні Парыж».

У 1941 годзе, з дазволу румынскага ўрада, у Бухарэст увайшлі нямецкія войскі. У 1944 годзе горад пацярпеў ад брытанскіх і амерыканскіх бамбардзіровак. 31 жніўня таго ж года ў румынскую сталіцу ўвайшлі савецкія войскі.

З 4 па 6 ліпеня 1966 года ў Бухарэсце мела месца канферэнцыя краін Варшаўскага дагавора. 4 сакавіка 1977 года ў раёне Бухарэста адбылося моцнае землетрасенне, загінула больш за 1 500 чалавек.

У сярэдзіне снежня 1989 года ў Тымішаары выбухнула паўстанне супраць Нікалае Чаўшэску, якое дасягнула сталіцы 21 снежня і прывяло да катавання апошняга 25 снежня. 30 і 31 мая 1990 года ў горадзе зноў адбыўся моцны землетрасенне.

У маі 1999 года румынскую сталіцу афіцыйна наведаў Папа Ян Павел II. Падчас яго візіту адбылося сімвалічнае прымірэнне каталікоў і праваслаўных. З 2 па 4 красавіка 2008 года горад прымаў XX сустрэчу краін NATO.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Курця-Веке

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Бухарэст з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Romanian Statistical Yearbook 2008 – Geography, Meteorology, and Environment(нявызн.) (PDF). National Institute of Statistics (Romania) (1 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 29 жніўня 2010.
  2. а б Official data for 2011 census(нявызн.)(недаступная спасылка). INSSE (4 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2013. Праверана 4 ліпеня 2013.
  3. Urban Audit: Bucharest Profile(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2013. Праверана 14 красавіка 2011.
  4. Bucharest, the small Paris of the East on Museum.ici.ro
  5. Attractiveness Report Romania Архівавана 13 сакавіка 2006.. PriceWaterhouseCoopers Global Regional
  6. Botanical Garden Архівавана 29 верасня 2006. onlinegallery.ro.
  7. Joachim Vossen: Bukarest, Uni Klagenfurt am 11. September 2008 Архівавана 13 лютага 2009. (ням.)
  8. Sebastian Bonifaciu, Emanuel Valeriu: Bukarest von A bis Z, S. 21. (ням.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]