Бітва пры Хафджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Хафджы
Асноўны канфлікт: Вайна ў Персідскім заліве
Бітва пры Хафджы
Бітва пры Хафджы
Дата 29 студзеня1 лютага 1991
Месца Паўночна-усходняя частка Саудаўскай Аравіі
Вынік Перамога Шматнацыянальных сіл
Праціўнікі
Саудаўская Аравія
ЗША
Катар
Ірак
Камандуючыя
Халед бін Султан Салах Абуд Махмуд
Страты
каля 29 забітых[1]
2 узяты ў палон
32 забітых (па іншай адзнацы — звыш 200 забітых[2]), 35 параненых, каля 30 танкаў выведзена з ладу[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пры Хафджы — першая буйная наземная бітва падчас войн у Персідскім заліве (1991).

17 студзеня 1991 года авіяцыя шматнацыянальных сіл пачала паветраную наступальную аперацыю супраць Ірака. Да канца месяца іракская сістэма СПА была істотна саслабленая, а ваенна-паветраныя сілы практычна спынілі ўдзел у баявых дзеяннях. Узброеныя сілы краіны і прамысловасць неслі вялікія страты ад паветраных нападаў. Такі ход вайны не адпавядаў планам іракскага прэзідэнта Садама Хусейна, які спадзяваўся ўцягнуць кааліцыйныя сілы ў зацяжныя наземныя баі (па прыкладзе ірана-іракскай вайны) і нанесці ім дастатковыя страты для таго, каб кааліцыя была вымушана спыніць вайну.

Іракскае камандаванне спланавала абмежаванае ўварванне ў Саудаўскую Аравію, асноўнай мэтай якога было нанясенне максімальных страт сухапутным сілам суперніка. Увечары 29 студзеня іракскія сілы ў колькасці прыкладна 2000 чалавек пры 100 танках перайшлі кувейцка-саудаўскую мяжу. Ім атрымалася заняць прыморскі горад Рос-эль-Хафджы, насельніцтва якога было эвакуіравана напярэдадні пачатку вайны. Іракскі наступ апынуўся нечаканасцю для кааліцыйных сіл, але ўжо з 30 студзеня войска Саудаўскай Аравіі пры падтрымцы бранетанкавых падраздзяленняў Катара і авіяцыі шматнацыянальных сіл зрабіла спробы адбіць горад. І 1 лютага гэта атрымалася. На працягу ўсёй бітвы ў захопленым Хафджы працягвалі дзейнічаць два выведатрады марской пяхоты ЗША, якія апынуліся там у момант пачатку іракскага нападу.

У бітве пры Хафджы кааліцыйныя сілы страцілі некалькі дзясяткаў чалавек забітымі — каля 18 саудаўскае войска, каля 11 амерыканскае, знішчана было 2 танкі і каля 6 адзінак бронетэхнікі; іракскі атрад страціў забітымі 32 чалавекі, параненымі 35, знішчана 30 адзінак бронетэхнікі, некалькі сотняў салдат патрапілі ў палон. Прыводзілася сведчанне палоннага іракскага салдата аб тым, што за паўгадзіны налёту кааліцыйнай авіяцыі яго брыгада панесла большыя страты, чым за восем гадоў вайны з Іранам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]