Валерый Кордус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Кордус
Valerius Cordus
Дата нараджэння 18 лютага 1515[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1544[1] (29 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Euricius Cordus[d]
Род дзейнасці батанік, хімік, урач, фармаколаг, фармацэўт, выкладчык універсітэта, псіхолаг, энтамолаг, іхтыолаг
Навуковая сфера батаніка і фармацэўтыка[d]
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адкрывальнік арганаў размнажэння ў папаратнікаў, наватар у метадах назірання і вывучэнні органаў раслін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «V.Cordus»

З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца.

Персанальная старонка на сайце IPNI

Валерый Ко́рдус (лац.: Valérius Córdus; 18 лютага 1515[5] — 25 верасня 1544, Рым) — нямецкі батанік і фармацэўт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Каселі. Навучаўся спярша ў свайго бацькі, затым у Марбургскім універсітэце, які закончыў у 1531 годзе (то бок ва ўзросце 16 гадоў). У наступныя гады працаваў у Лейпцыгу ў аптэцы свайго дзядзькі, адначасова наведваючы заняткі ў мясцовым універсітэце. З 1539 года выкладаў ва ўніверсітэце Вітэнберга; матэрыялы лекцыяў Кордуса па батаніцы были выданыя ўжо пасля яго смерці, у 1549 годзе пад назвай «Заўвагі да Дыяскарыда» (лац.: «Valerii Cordi Simesusii annotationes in Pedacii Dioscoridis Anazarbei de medica materia…»), паколькі Кордус, як і ўсе батанікі яго часу, асноўваліся на працу Дыяскарыда «Пра лекавыя рэчывы».

У 1540 годзу Кордус адкрыў і апісаў рэвалюцыйную тэхналогію атрымання эфіру з сернай кіслаты і этылавага спірту.

У 1542 годзу Кордус прадставіў гарадскому савету Нюрнберга сваю асноўную працу па фармакалогіі (лац.: «Valerii Cordi dispensatorium, sive pharmacorum conficiendorum ratio»), за якую атрымаў сто залатых манет; гэтая праца была выдана Нюрнбергскім муніцыпалітэтам у 1546 годзе і шматразова перавыдавалася.

Іншая асноўная праца Кордуса, усеабдымны даведнік па раслінах Італіі і Германіі «Гісторыя раслін» (лац.: «Historia Plantarum»), была прадстаўлена ім у 1544 годзе ў Вітэнбергскі ўніверсітэт — за яго Кордус атрымаў ступень доктара медыцыны. Неўзабаве пасля гэтага Кордус памёр ад малярыі ў часе адной са сваіх шматлікіх паездак Еўропай. Шмат якія яго працы были апублікаваныя пасмяротна Конрадам Геснерам.

Валерый Кордус загадзя паслаў далейшым спробам класіфікацыі раслін карысныя новаўвядзенні ў метадзе назірання і вывучэння органаў раслін, адкрыў органы размнажэння ў папаратнікаў.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. http://www.inschriften.net/santa-maria-dell-anima/inschrift/nr/dio003-0102.html#content
  5. Паводле звестак IPNI, нарадзіўся ў 1514 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]