Васіль Барысавіч Несцярэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Барысавіч Несцярэнка
Дата нараджэння 2 снежня 1934(1934-12-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 2008(2008-08-25)[2] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, дзяржаўны дзеяч
Навуковая сфера фізіка і ядзерная энергетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[3] (1968)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Васіль Барысавіч Несцярэнка (нар. 10 сакавіка 1926, г.п. Красны Кут Луганскай вобласці, Украіна — 25 жніўня 2008, Беларусь[4]) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт) (1958). У 1958—1962 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута рухавікоў АН СССР. У 1963—1965 гадах загадчык лабараторыі Інстытута цепла — і масаабмену АН БССР.

З 1965 годзе загадчык аддзела і намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1977—1987 гадах дырэктар Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1971—1987 гадах генеральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі «Памір».

З 1990 года дырэктар Інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад». У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1990—1994 гадах старшыня аб’яднанага экспертнага камітэта Беларусі, Украіны і Расіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы ў галіне ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі. Адзін з аўтараў прымянення дісацыіруючых цепланосьбітаў у ядзернай энергетыцы. Правёў цыкл даследаванняў па вывучэнні новых хімічна рэагуюць цепланосбітаў, па распрацоўцы і стварэнні метадаў разліку цеплафізічных уласцівасцяў, цеплаабмену, газадынамікі і тэхналогіі дісацыіруючых газаў, па аналізе цыклаў і схем ядзерных энергетычных установак, выяўленні тэхніка-эканамічных характарыстык атамных электрастанцый з рэактарамі на хуткіх нейтронах.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій, больш як 320 вынаходстваў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР (1986) за распрацоўку біятэхналогіі і стварэнне прамысловай вытворчасці рызатарфіну з прымяненнем радыяцыйнага спосабу стэрылізацыі субстрата і ўкараненне прэпарата ў сельскую гаспадарку Рэспублікі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1975), медалямі[5].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Научно-технические основы применения диссоциирующих газов как теплоносителей и рабочих тел АЭС. — Мн., 1970.
  • Схемы преобразования тепла АЭС на диссоциирующих газах. — Мн.,1975 (совм. с В. П. Бубновым).
  • Теплообмен в ядерных реакторах с диссоциирующим теплоносителем. — Мн., 1980 (совм. с Б. Е. Тверковкиным).
  • Чернобыльская катастрофа: причины и последствия. В 4 частях. — Мн., 1993 (на рус. яз.), 1997 (на англ. яз.).
  • Масштабы и последствия катастрофы на Чернобыльской АЭС для Беларуси, Украины и России. — Мн., 1996.
  • Чернобыльская катастрофа: радиационная защита населения. — Мн., 1997; Майнц (Германия), 1998.
  • Состояние и динамика радиационного загрязнения продуктов питания детей Чернобыльской зоны Беларуси (совм. с А. Н. Девойно, А. А. Мухлаев, И. Э. Нестеренко).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]