Васіль Фёдаравіч Нябольсін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Фёдаравіч Нябольсін
Дата нараджэння 12 мая 1822(1822-05-12)
Дата смерці 11 лютага 1900(1900-02-11) (77 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працаваў у гарадах Масква, Санкт-Пецярбург, Уладзімір, Харкаў і Гродна
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны II ступені з імператарскай каронай і мячамі ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Фёдаравіч Нябольсін (у некаторых крыніцах Небальсін) (1822—1900) — расійскі інжынер, архітэктар. Сапраўдны стацкі саветнік (з 1886 года). Маскоўскі губернскі архітэктар (1860—1862)[1], гродзенскі губернскі інжынер (1873-не раней за 1898)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковую адукацыю атрымаў у Разанскай губернскай гімназіі[1].

У 1839 годзе паступіў у Пецярбургскае вучылішча грамадзянскіх інжынераў будаўнічым вучылішчы, адкуль выпушчаны ў 1843 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын XII класа. Зацверджаны ў чыне 12-га класа 28 лістапада 1843 года[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

8 студзеня 1844 года быў прызначаны памочнікам архітэктара ў Дэпартамент праектаў і каштарысаў Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін[1].

10 мая 1847 года падараваны ў калежскія сакратары. 19 верасня 1849 года прызначаны выконваючым пасаду губернскага архітэктара Маскоўскай губернскай будаўнічай і дарожнай камісіі[1].

8 студзеня 1851 года падараваны ў тытулярныя саветнікі, 26 сакавіка 1855 — у калежскія асэсары. 16 мая 1855 года зацверджаны дырэктарам Маскоўскага турэмнага камітэта[1].

26 сакавіка 1856 года падараваны ў надворныя саветнікі. З 14 мая 1857 года прызначаны загадчыкам вытворчасцю работ у Мікалаеўскай Ізмайлаўскай ваеннай багадзельні  (руск.)[1].

23 сакавіка 1860 года зацверджаны маскоўскім губернскім архітэктарам, у гэты ж дзень падараваны ў калежскія саветнікі

22 чэрвеня 1862 года перамешчаны губернскім архітэктарам у горад Уладзімір[1]. У гэты ж дзень прызначаны дырэктарам Уладзімірскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах. 16 сакавіка 1865 года зацверджаны губернскім архітэктарам будаўнічага аддзялення уладзімірскага губернскага праўлення.

3 сакавіка 1866 года прызначаны харкаўскім губернскім архітэктарам[1]. 23 лістапада 1867 года прызначаны дырэктарам харкаўскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах.

З 2 снежня 1867 года па 4 красавіка 1869 года быў камандзіраваны за мяжу.

28 лютага 1873 года прызначаны выконваючым пасаду гродзенскага губернскага інжынера  (руск.)[1], у гэты ж дзень прызначаны членам гродзенскай губернскай царкоўна-будаўнічай прысутнасці. 22 жніўня 1873 года прызначаны дырэктарам гродзенскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах. 25 лютага 1875 года прызначаны старшынёй асаблівай часовай камісіі садзейнічання больш хуткаму ўладкаванню вадаправода ў горадзе Гродне[1].

27 студзеня 1878 года пераведзены ў грамадзянскія інжынеры. 8 сакавіка 1878 года зацверджаны гродзенскім губернскім інжынерам.

30 жніўня 1886 года падараваны ў сапраўдныя статские саветнікі

Жалаванне атрымліваў 700 руб.; прыбаўкі — 113 руб. 77 кап.; сталовых — 700 руб. у год.

Жонка — дачка тайнага саветніка Соф’я Уладзіміраўна Смірнова.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Харкаве
Будынак Гродзенскага акруговага суда
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі ў Гродне

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Св. Станіслава 2-й ступені (1 красавіка 1860)
  • Ордэн Св. Ганны 2-й ступені з Імператарскай Каронай (17 снежня 1867)
  • Ордэн Св. Уладзіміра 4-й ступені (20 мая 1871)
  • Ордэн Св. Уладзіміра 3-й ступені (30 жніўня 1879)
  • Знак адзнакі бездакорнай службы за 40 гадоў (22 жніўня 1884)
  • Бронзавы медаль на Уладзімірскай стужцы ў памяць вайны 1853—1856 гг.

Адрасы[правіць | правіць зыходнік]

У Гродне на 1885 год жыў у Карэтным завулку ў доме Савашынскага[5].

Зноскі